НА МАЗЫРШЧЫНЕ. Зьвязда №138 (2945) Нядзеля, 17 Чэрвеня 1928 г.
НА МАЗЫРШЧЫНЕ.
У Мазыры няма паэтаў. Гэта факт. Спачатку
мы не паверылі. 3 радасным зьдзіўленьнем мы па некалькі раз
пыталіся ў мазыран.
— Няўжо такі няма? Зусім няводзяцца? Як-жа гэта вы бяз вершаў жывяцё?
— Няма, — разводзілі рукамі тыя, — што
хочаце есьць, а паэтаў няма.—
Наіўныя людзі. Яны
гатовы былі аднесьці пад рубрику «недахопаў» такое выключнае дасягненьне! Ходъ
адзін горад без паэтаў, хоць у адным горадзе малакроўныя юнакі з хаосам на галаве і ў галаве ня рыфмуюць «сонца» і «бясконца»…
Праўда, аднаго паэта
я ў Мазыры знайшоў. Гэта быў вясёлы дзядзька з Каралінскага раёну, мы з ім сустрэліся на беразе Прыпяці ў самы разгар рыначнага дня. Седзячы на бярвеньнях і знаходзячыся ў мірным лірычным настроі, ён прачытаў
мне такі футурыстычны твор:
Мазыр,
Як пузыр.
Сьпераду — вада,
Ззаду — гара,
А
пасярэдэіне—дзіра.
Дальбог Паўлюк Шукайла лепш
не напісаў-бы… Але адкінем у бок літаратурныя параунаньні. Трэба дапоўніць трапную дзядзькаву характеристику.
Сталіца беларускага Палесься лепіцца на раўчаках гарыстага праваго
берагу Прыпяці. Над драўлянымі домікамі гораду ўздымаюнпа аголеныя схілы гор,
вуліцы крутыя, кручаныя, яны імкліва зьбягаюць уніз, да шырокай сталёвай паласы
ракі, на якой адзінока сьвеціцца агнямі ваенны карабель. Доўгімі ценямі
прапаўзаюць міма яго барліны,
гружаныя лесам… У часе ліўняў мазырскія вуліцы — бурныя раўчакі, яны
зносяць у раку коз і кароў і пакрываюць прыбярэжны раён высокім пясчаным пластом.
Па вечарох на прыстані ціха, матрасьня гуляе ў горадзѳ, апрацоўваючы
саюз нархарчаваньня. Мільгаціць агнямі чыгуначны мост, такі крылаты і лёгкі ў
сваім ажурным узьлёце. Толькі два гады, як яго адбудавалі: мост быў узарваны
палякамі.
Палякі… аб іх памятаюць у Мазыры. Над гэтымі раўчакамі, на топалях і
бярозах качаліся трупы павешаных.
Горад перажыў дзьве польскія акупацыі, тут бывалі балахоўцы, пятлюраўцы, скарападаўцы, прыяжджаў
Савінкаў наводзілі парадкі
немцы.
Гістарычнае мінулае Мазыра так-сама агорнута
крывавай дымкай. Набегі татар,
расправы маскоўскіх ваявод, бунт казацкага атамана Mixленка, вялізарныя пажары, бойкі, — колькі
матар’ялу для гісторыкаў і аматараў сівое старасьветчыны! І легенды.
Дзіўнымі кветкамі расьцьвілі яны ў гэтым краі. Дзелавая рацыяналістычная эпоха
топча іх, але яны аплятаюць яе боты і ў пыле часу перадаюцца новым пакаленьням.
Хочацца расказаць пра гару «Шайтан». Так
называюць адзін курган на паўднёвай акраіне гораду. Вада і вецер акруглілі яго і ён ляжыць, як вялічэзнае яйцо,
сярод раўніны. Легэнда гаворыць, што, калі заснаваўся Мазыр — чорт парашыў яго
зьнішчыць, сьцерці з твару зямлі. Узяў чорт гару і нанёс, каб ёю раздушыць
горад. Ужо да самага Мазыру данёс, як раптам васьпяваў певень. Кінуў
чорт гару і зьнік. Так і ляжыць яна да гэтага часу…
Знадворку гэта вельмі правінцыяльны горад... Каровы, якімі ўладаюць многія жыхары, нават рабочий — ходзяць выключна па тротуарах, пакідаючы за
сабою «вещественные доказательства»... Козы сустракаюцца на кожным кроку. Гэтыя мілыя жывёлы ў Мазыры
надзвычайна сьмелыя яны скачуць з гор на дахі дамоў і горда аглядаюць адтулъ
мясцовасьць.
Мазырскія фурманшчыкі задаліся мэтаю задушыць аўтабусны pyx, яны падкідываюць над машынамі дошкі з
цьвікамі і бітае шкло. Для іх няма лепшай радасьці, як вестка аб тым, што
сапсаваўся адзін з двух мазырскіх аўтабусаў. Ловяць яны пасажыраў цудоўна: калі
вы згадзіліся ехаць на станцию з фурманшчыкам, дык адразу атрымоўваеце ад яго ў
задатак 25 капеек. Даверлівыя людзі!...
Приватны гандаль памірае. Засталіся толькі мізэрныя ларкі на рынку,
якія гандлююць слонечнікам, цукеркамі ды танным мылам, ды адна-дзьве мануфактурныя
крамы. Тыя, што пабуйней, — пазачыняліся. Але ЦРК слаба спраўляецца з запросам!
рынку. Павольна і марудна ён пашырае
сваю сетку. У яго магазинах заўсёды перапоўнена. У сталоўцы прыходзідца па гадзіне чакаць
абеду.
Горад вырас, вырасьлі і
стукаюць у дзьверы культурныя патрабаваньні насельніцтва, але няма дзе
праводзіць працы. У гарадзкі
театр небясьпечна хадзіць — таго і глядзі столь абваліцца. Гарсавет некалькі раз выносіў пастанову аб забароне там усякіх пастановак, але
тэатр усё-ж такі бывае
адчынены і «смельчак!» — а такіх палова гораду — валам
валяць глядзець «апошні баявік» — «Жыцьцё за жыцьцё».
У гэтым годве пачнуць будаваць вялізарны центральны клюб-тэатр, на яго ўжо адпушчана 350 тысяч рублёў.
А пакуль што культурная праца — у заняпадзе. Клюбы мёртвыя. Хутчэй гэта ня клюбы, а кіно-прадпрыемствы. Фізкультурная арганізацыя
дохленькая: адзін слабенькі інструктар па 12 гурткоў Рака амаль што не
скарыстоўваецца, на прафсаюзных лодках плаваюць закаханыя парачкі. У
камсамольцаў мала ініцыятывы і жвавасьці. Была надзвычайна добрая прапанова
краязнаўчага таварыства аб арганізацыі экскурсый на краі. Камсамольцы не падтрымалі. Затое яны в захапленьнем шыюць сабе форму «Юнгштурм» і вельмі гаруюць,
што ў Мазыры няма неабходных для гэтай формы гетраў.
У Мазыры пачынаецца фронт. Не ваенны, зразумела. Адсюль наступаюць на
край па дзьвёх галоўных лініях: мэліярацыі і народней асьветы.
У акруговым зямельным аддзеле —
пуста. Працаўнікі разьехаліся
па раёнах, на месцы, туды, дае сэзоньнікі
рыдлёўкамі атакуюць мёртвую забалочаную зямлю. Такой зямлі на Мазыршчыне яшчэ 33,1 проц. — і людзі хочуць зъвесьці гэтую лічбу да нуля.
Каб дасягнуць гэтага, патрабуюцца дзесяткі гадоў, вялізарная анэргія,
вялізарныя сродкі. У гэтым годзе мэліярацыйныя працы на Мазыршчыне набываюць нябывалы размах. 60 тысяч,
адпушчаныя па дзяржбюджэце, ідуць на капитальны ремонт старых канаў, праложаных яшчэ ў 1873 годзе славутай экспэдыцыяй Жылінскага. Акрамя
таго, начала працу спэцыяльная мэліярацыйная група Наркамзему, якая вышуквае калёнізацыйны фонд. Мяркуецца кінуць
людзкую сілу на забалечаную плошчу ў 40 тысяч гэктараў, каб прарэзаць яе
канавамі, каб узрасьціць на ёй квяцістыя нівы.
Галоўныя сілы на мэліярацыйным
фронце - сялянскія мэліярацыйныя таварыствы. Яны павінны сёлета пракапаць 73 млм. канаў і асушыць плошчу ў 4.183
гэктары. Ці выканаюць яны гэту задачу? У Мазыры разважаюць так: ня будзем
гадаць, будзем рабіць справу, будучыня пакажа... Правильна! Будзем рабіць
справу, і для гэтага трэба ў першую чарту пакіраваць на край пражэктары
асьветы.
На Мазырпгчыне зараз 386 4-гадовых школ, 21 сямігодка, сотні лікпунктаў, пэдагагічны тэхнікум. У параўнаньні з дарэвалюцыйным часам народная
асьвета зрабіла вялізарны
скачок наперад. Але зразумела, што гэта для нас не скачок, а толькі першыя
крокі. Ліквідацыя няпісьменнасьці пастаўлена з рук вон дрэнна: зьявішча, паміж
іншым, ня толькі мазырскага, але і ўсебеларускага маштабу.
Неабходна асушыць вялізарныя балоты чалавечай цемры, прасунуць
лемантар і газэту ва ўсе
глухія куткі, якіх так многа на Мазыршчыне. Масы паляшукоў
пачынаюць гэта разуменъ. 92 тысячи рублёў дало самаабкладаньне на будаўніцтва
новых школ. Над правільным скарыстаньнем гэтых грошай мазгуюць зараз у мазырскім
інспэктырыяце асьветы.
Ёсьць у Мазыры Гара Камунараў. У адным са скрыўленых домікаў на гэтай гары, у цесных трох лакойчыках
працуе краязнаўчае таварыства — штаб сацыялістычнай разьведкі Беларускага
Палесься. Алесь Крукоўскі—«чалавек, які ўсе ведае» (так завуць яго ў Мазыры),
стаіць на чале гэтай арганіаацыі. Мы захапляніся гэтым сьціплым
чалавекам з роўным ціхім голасам, а спакойнымі рухамі. Ён сапраўды ўсё ведае аб сваім краі. Усё, пачынаючы ад
замоў і паданьняў, канчаючы шырокімі пэрспэктывамі сацыялістычнага перараджаньня
Мазыршчыны.
Яго арганізацыя, у якой зараз налічваецца 1050 чалавек, праводзіць
вялізарную працу. За якія-небудзе
2 гады сабраны матар’ялы для геа- графічнага слоўніка і слоўніка живое мовы
Мазыршчыны, адкрыты раённыя краявнаўчыя музэі, арганівавана 20 пунктаў
фэналёгічных назіраньняў, 7 пунктаў гідралёгічных назіраньняў, ідзе збор кялекцый, праводзіцца манаграфічнае
вывучэньне паселішчаў... Напісаны дзесяткі артыкулаў аб природных багацьцях
краю, наладжан кантакт в навуковымі цэнтрамі, праводзяцц* рознастайныя
досьледы.
Мы доўга гутарылі з Крукоўскім. Ён
усё-ж такі не здаволен працай раённых таварыстваў. У параўнаньні з тымі нязьведанымі таямніцамі. Тымі невычарнальнымі багацьцямі, якія
хавае ў сябе Беларускае Палесьсе, — нават такая энэргічная праца вдаецца
дзіцячай забавай... Падумаць толькі! Вялізарныя тарфяныя масывы, жалезная руда,
пяскі, травы, рознастайныя мітэралы, — усё гэта яшчэ чакае сваіх дасьледчыкаў і
заваявальнікаў!
Мазыршчына можа стацъ
цудоўным багатым краем. А зараз гэта ледзь ня самая бедная округа Беларусі.
Захапляючыя пэрспэктывы адкрываюцца з Гары Камунараў. Мы
пойдзем ім насустрач бадзёрым крокам
неўгамонных піянараў.
Ад нашага спэц. карэсп. Mix.
Гольдбэрга
Зьвязда №138 (2945)
Нядзеля, 17 Чэрвеня 1928 г.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
На Белорусском Полесье
НА МОЗЫРЩИНЕ.
В Мозыре нет поэтов. Это факт. Сначала мы не поверили. С радостным удивлением мы по нескольку раз спрашивали у мозырян.
— Неужели таких нет? Совсем не водятся? Как же это вы без стихов живете?
— Нет, — разводили руками те, — что хотите есть, а поэтов нет. —
Наивные люди. Они готовы были отнести под рубрику «недостатков» такое исключительное достижение! Хоть один город без поэтов, хоть в одном городе малокровные юноши с хаосом на голове и в голове не рифмуют «солнце» и «бесконечность»…
Правда, одного поэта я в Мозыре нашел. Это был веселый дядька из Королинского района, мы с ним встретились на берегу Припяти в самый разгар рыночного дня. Сидя на бревнах и находясь в мирном лирическом настроении, он прочитал мне такое футуристическое произведение:
Мозырь,
Как пузырь.
Спереди — вода,
Сзади — гора,
А посередине — дыра.
Столица белорусского Полесья лепится на овражках гористого правого берега Припяти. Над деревянными домиками города воздымаются оголенные склоны гор, улицы крутые, извилистые, они стремительно сбегают вниз, к широкой стальной полосе реки, на которой одиноко светится огнями военный корабль. Длинными тенями проползают мимо него баржи, груженные лесом… Во время ливней мозырские улицы — бурные овраги, они сносят в реку коз и коров и покрывают прибрежный район высоким песчаным слоем.
По вечерам на пристани тихо, матросня гуляет по городу, обрабатывая союз нарпита. Мигает огнями железнодорожный мост, такой крылатый и легкий в своем ажурном взлете. Только два года, как его отстроили: мост был взорван поляками.
Поляки… о них помнят в Мозыре. Над этими оврагами, на тополях и березах качались трупы повешенных. Город пережил две польские оккупации, здесь бывали балаховцы, петлюровцы, скоропадовцы, приезжал Савинков, наводили порядки немцы.
Историческое прошлое Мозыря так же окутано кровавым дымком. Набеги татар, расправы московских воевод, бунт казацкого атамана Михленко, огромные пожары, драки, — сколько материала для историков и любителей седой старины! И легенды. Удивительными цветами расцвели они в этом крае. Деловая рационалистическая эпоха топчет их, но они оплетают ее боты и в пыли времени передаются новым поколениям.
Хочется рассказать про гору «Шайтан». Так называют один курган на южной окраине города. Вода и ветер округлили его, и он лежит, как огромное яйцо, посреди равнины. Легенда гласит, что, когда основался Мозырь, черт решил его уничтожить, стереть с лица земли. Взял черт гору и понес, чтобы ею раздавить город. Уже до самого Мозыря донес, как вдруг запел петух. Бросил черт гору и исчез. Так и лежит она до сих пор…
Снаружи это очень провинциальный город... Коровы, которыми владеют многие жители, даже рабочие — ходят исключительно по тротуарам, оставляя за собой «вещественные доказательства»... Козы встречаются на каждом шагу. Эти милые животные в Мозыре чрезвычайно смелые, они скачут с гор на крыши домов и гордо осматривают оттуда местность.
Мозырские извозчики задались целью задушить автобусное движение, они подбрасывают над машинами доски с гвоздями и битое стекло. Для них нет лучшей радости, чем весть о том, что испортился один из двух мозырских автобусов. Ловят они пассажиров чудесно: если вы согласились ехать на станцию с извозчиком, то сразу получаете от него в задаток 25 копеек. Доверчивые люди!...
Частная торговля умирает. Остались только мизерные ларьки на рынке, которые торгуют семечками, конфетами да дешевым мылом, да один-два мануфактурных магазина. Те, что покрупнее, — позакрывались. Но ЦРК (Центральный рабочий кооператив) слабо справляется с запросами рынка. Медленно и нудно он расширяет свою сеть. В его магазинах всегда переполнено. В столовой приходится по часу ждать обеда.
Город вырос, выросли и стучат в дверь культурные потребности населения, но негде проводить работу. В городской театр небезопасно ходить — того и гляди потолок обвалится. Горсовет несколько раз выносил постановление о запрете там всяких постановок, но театр все-таки бывает открыт, и «смельчаки!» — а таких половина города — валом валят смотреть «последний боевик» — «Жизнь за жизнь».
В этом году начнут строить огромный центральный клуб-театр, на него уже отпущено 350 тысяч рублей. А пока что культурная работа — в упадке. Клубы мертвые. Скорее это не клубы, а кино-предприятия. Физкультурная организация дохленькая: один слабенький инструктор по 12 кружков. Река почти что не используется, на профсоюзных лодках плавают влюбленные парочки. У комсомольцев мало инициативы и живости. Было чрезвычайно хорошее предложение краеведческого общества об организации экскурсий по краю. Комсомольцы не поддержали. Зато они с восторгом шьют себе форму «Юнгштурм» и очень горюют, что в Мозыре нет необходимых для этой формы гетр.
И всё-таки в Мозыре — весело. И с кем ни заговоришь, чувствуешь, что человек переполнен до краёв делом, что строительная и организующая работа развернулась во всю ширину.
В Мозыре начинается фронт. Не военный, разумеется. Отсюда наступают на край по двум главным линиям: мелиорации и народного просвещения.
В окружном земельном отделе — пусто. Работники разъехались по районам, на места, туда, где сезонники лопатами атакуют мёртвую заболоченную землю. Такой земли на Мозырщине ещё 33,1 процента — и люди хотят свести эту цифру к нулю.
Чтобы достичь этого, требуются десятки лет, огромная энергия, огромные средства. В этом году мелиорационные работы на Мозырщине приобретают небывалый размах. 60 тысяч, отпущенные по госбюджету, идут на капитальный ремонт старых канав, проложенных ещё в 1873 году знаменитой экспедицией Жилинского. Кроме того, начала работу специальная мелиорационная группа Наркомзема, которая выискивает колонизационный фонд. Предполагается бросить людскую силу на заболоченную площадь в 40 тысяч гектаров, чтобы прорезать её канавами, чтобы взрастить на ней цветистые нивы.
Главные силы на мелиорационном фронте — крестьянские мелиорационные товарищества. Они должны в этом году прокопать 73 млн. канав и осушить площадь в 4.183 гектара. Выполнят ли они эту задачу? В Мозыре рассуждают так: не будем гадать, будем делать дело, будущее покажет... Правильно! Будем делать дело, и для этого нужно в первую очередь направить на край прожекторы просвещения.
На Мозырщине сейчас 386 4-летних школ, 21 семилетка, сотни ликпунктов, педагогический техникум. В сравнении с дореволюционным временем народное просвещение сделало огромный скачок вперёд. Но понятно, что это для нас не скачок, а только первые шаги. Ликвидация неграмотности поставлена из рук вон плохо: явление, между прочим, не только мозырского, но и всебелорусского масштаба.
Необходимо осушить огромные болота человеческой тьмы, продвинуть букварь и газету во все глухие уголки, которых так много на Мозырщине. Массы полешуков начинают это понимать. 92 тысячи рублей дало самообложение на строительство новых школ. Над правильным использованием этих денег размышляют сейчас в мозырском инспекторате просвещения.
Есть в Мозыре Гора Коммунаров. В одном из искривленных домиков на этой горе, в тесных трех лачужках работает краеведческое товарищество — штаб социалистической разведки Белорусского Полесья. Алесь Круковский — «человек, который все знает» (так зовут его в Мозыре), стоит во главе этой организации. Мы восхищаемся этим скромным человеком с ровным тихим голосом, спокойными движениями. Он действительно все знает о своем крае. Все, начиная от заговоров и преданий, кончая широкими перспективами социалистического перерождения Мозырщины.
Его организация, в которой сейчас насчитывается 1050 человек, проводит огромную работу. За какие-нибудь 2 года собраны материалы для географического словаря и словаря живого языка Мозырщины, открыты районные краеведческие музеи, организовано 20 пунктов фенологических наблюдений, 7 пунктов гидрологических наблюдений, идёт сбор коллекций, проводится монографическое изучение поселений... Написаны десятки статей о природных богатствах края, налажен контакт с научными центрами, проводятся разнообразные опыты.
Мы долго беседовали с Круковским. Он всё-таки не доволен работой районных товариществ. В сравнении с теми неизведанными тайнами, теми неисчерпаемыми богатствами, которые скрывает в себе Белорусское Полесье, — даже такая энергичная работа кажется детской забавой... Подумать только! Огромные торфяные массивы, железная руда, пески, травы, разнообразные минералы, — всё это ещё ждёт своих исследователей и завоевателей!
Мозырщина может стать чудесным богатым краем. А сейчас это чуть ли не самая бедная округа Беларуси.
Захватывающие перспективы открываются с Горы Коммунаров. Мы пойдем им навстречу бодрым шагом неугомонных пионеров.
От нашего спец. корресп. Мих. Гольдберга
Звязда №138 (2945) Воскресенье, 17 Июня 1928 г.