Горад Мазыр і яго ваколіцы. А. Я. Крукоўскі. НАШ КРАЙ № 3 (18) 1927 г.

 Горад Мазыр і яго ваколіцы. 

Палажэньне.

У паўднёва-ўсходнім куце Мазырскага Палесься (29.25° усходняе даўжыні, 52,06° паўночнае шырыні), на правым беразе р. Прыпяці распаложаны г. Мазыр — адзін з старажытных гарадоў Беларусі, які існаваў ужо ў дванаццатым сталецьці.

Мазыр (На 1 кастрычніка 1926 г. ў Мазыры было 9.293 насельн., у 1895 г. 12.251 у 1910 г. — 10.597, у 1921 — 8.420.) — цэнтр акругі, маючай плошчу ў 15.659 кв. кілёмэтраў. Знаходзіцца ад Менску ў адлегласьці 440 клм., ад Масквы — на 794 клм., ад Кіева па р. Прыпяці — на 256 клм, ад Ленінграду — на 1,074 клм.

Каля Мазыра крыжуюцца 2 чыгункі — Паўднёва-Заходняя і Заходняя і вадзяны шлях — Прыпяць. Паўднёва-Заходняя чыгунка праходзіць у адлегласьці ад Мазыра на 3—5 клм. і злучае яго на поўначы з Магілевам, Воршаю, Віцебскам, на поўдні — з Корасьценем, а праз яго па чыгунцы з Сарнаў з Кіевам.

Ад станций Паўднёва-Заходняе чыгункі Мазыра і Козінак горад знаходзіцца на адлегласьці 5 клм., але г. Мазыр фактычна больш зьвязаны з вузлавою ст. Каленкавічамі, распаложанай на скрыжаваньні Паўднёва-Заходняе чыгункі з Заходняю, хоць яна і ў адлегласьці ад Мазыра на 12 кілёмэтраў. Справа ў тым, што з ст. Каленкавічамі Мазыр злучаны брукаванаю дарогаю, а з ст. Козенкі і Мазыр звычайнаю дарогаю, пракладзенаю па ўзгоркаватай мясцовасьці, што робіць зносіны з апошнімі станцыямі цяжэйшымі; гэта першае, а падругое, і для едучых па Заходняй чыгунцы выгадней накіроўвацца з ст. Каленкавчы, ліквідуецца адна лішняя перасадка.

Заходняя чыгунка злучае г. Мазыр з прымежнымі часткамі акругі, а на паўночным усходзе з Рэчыцаю, Гомелем, затым Новазыбкавам, Клінцамі, Бранскам і Масквою. Сетка чыгунак на Мазыршчыне складае 273 кілёмэтры.

Водная дарога Прыпяць праходзіць пауз самы горад і мае паўднёва-ўсходні кірунак (з большим адхіленьнем к поўдню). Праз р. Прыпяць злучаецца Мазыр з буйнейшымі мястэчкамі акругі: Туравам, Нароўляю, з гор. Пятрыковым, з шэрагам вялікіх сёл, як Лясковічы, Дарашэвічы, Балажэвічы, Дзернавічы і інш., злучаецца, нарэшце, з г. Кіевам. Р. Прыпяць адыгрывае вялікую ролю ў жыцьці акругі.

Правы бераг ракі каля г. Мазыра высокі, мясцамі стромкі, ад чаго набывае прыгожы выгляд (гл. мал. 1).

Правы бераг р. Прыпяці каля Мазыра.

Частцы гораду (вул. Карла Лібкнэхта, Кіеўскай Наберажнай), распаложанай на большим нізкім беразе ракі, часам пагражаюць веснавыя паводкі, хоць адвод русла ракі ад гэтых месц зроблены пры дапамозе гатак. Глыбіня ракі каля гораду мясцамі дасягае 230 сантым., шырыня — 0,5 клм., шпаркасьць цячэньня — 3,2 клм. у гадзіну. Нормальна ўзровень вады лічыцца ў 200 сантым., але ў гады найвялікшых паводак, якімі ў апошнія часы былі 1917, 1924, 1926 г., узровень вады падымаўся на 360 сантым. (1926 г.) і нават на 413 см. (1924 г.) (Паводле апавяданьня селяніна в. Баравікі (аб ім будзе гаварыцца ніжэй) Шумака Сямёна Іванавага (60 год), узровень вады ў Прыпяці ў 1845 г. быў настолькі высокі, што разьліў ракі даходзіў да цагельні, якая ў 1 вярсьце ад г. Каленкавіч у кірунку да Мазыра.). Самы нізкі ўзровень вады быў у 1925 г., калі ён дасягаў 68 см. (Зьвесткі ўзяты ў воднае прыстані). У часе паводак рака ля гораду разьліваецца зьверх 4 кілёмэтраўу шырыню, затапляючы левы, нізкі бераг да барханістых узгоркаў, якія зьяўляюцца нібы левым берагам даліны р. Прыпяці. У гэтай мясцовасьці раскідана значная колькасьць вазёр рознае формы і велічыні, але выцягнутых у кірунку цячэньня р. Прыпяці.

Апрача паказаных дарог, праз Мазыр праходзіць Ленінградзка-Кіеўскі гасьцінец, ці так званы «Кацярынінскі». (Паводле паданьня гэты шлях быў нібыта праложаны да праезду Кацярыны II y Крым). I эты шлях злучае Мазыр на поўначы з ст. Мормаль, Жлобінам, Рагачовам, на поўдні з Оўручам і Жытомірам. Вучастак гэтага шляху паміж Мазыром і Каленкавічамі брукаваны. Ленінградзка-Кіеўскі гасьцінец, злучаючы з Мазыром значка залюдненыя пункты акругі, як, напрыкл., Каленкавічы (горад з 3.086 жых.), Каралін, Скароднае (мястэчкі), Дудзічы, Дашановічы, Міхалкі, Санюкі (сёлы), грае значную ролю ў жыцьці акругі. На поўдзень ад Мазыра, у кірунку да Міхалак Ленінградзка-Кіеўскі шлях праразае, выходзячы з гораду, Капітанскую горку і выходзіць на высокую частку Мазырскіх узгоркаў, зрэзаных мясцамі раўчагамі. Шлях, абсаджаны тут паабапал бярозамі, вабіць вока сваею прыгожасьцыо (гл. мал. 2).

Ленінградзка-Кіеўскі гасьцінец у 1 1/2 клм. ад г. Мазыра.

Часта г. Мазыр і яго ваколіцы завуць «Мазырская Швэйцарыя» па тэй прычыне, што распаложаны на ўзвышшах на правым беразе р. Прыпяці.

Раўчагі

Узвышшы каля Мазыра зрэзаны раўчагамі, якія дасягаюць у глыбіню да 20 сажняў. Кірунак раўчагоў тут, агульна кажуча, паўночна-ўсходні і ўсходні. Раўчагі маюць стромкія, абрывістыя спады, дно іх мясцамі пазарастала лесам, расьце лес і на грэбнях, што паміж раўчагамі, а ўсё гэта надае мясцовасьці надзвычайна прыгожы горны краявід, узорам якога можа служыць фотографія, якая тут зьмяшчаецца. Праўда, угледзеўшыся ў апошнюю, можна заўважыць узгоркі ня надта высокія, вяршыні іх даволі палогія, але-ж агульны выгляд мясцовасьці напамінае горны краявід. Рост раўчагоў адбываецца штогодна, хоць спады іх і апрануты расьліннасьцю (гл. мал. 3).

Краявід на Мазырскіх узвышшах у 2,5 кілём. ад гораду налева ад Міхалкоўскага тракту.

На схілах Мазырскіх узвышшаў, якія прылягаюць да р. Прыпяці, мясцамі ля падэшвы ўзвышшаў, часткаю на схілах раўчагоў і ў іх далінах, якія праразаюць узвышша ў кірунку да ракі, часткаю на грэбнях узвышшаў паміж раўчагамі і распаложаны г. Мазыр — цэнтр акругі, якая носіць яго назву.

Дзякуючы распалажэньню гораду на няроўным месцы, ён мае прыгожы від, асабліва ўвечары, пры электрычным асьвятленьні, калі на яго пазіраць з-за ракі ці з узгоркаў (гл. мал. 4).

Агульны від часткі г. Мазыра з-за ракі (зпоўначы).

Прастора занятая горадам, перарэзана раўчагамі ў 5 мясцох (Гаворыцца пра галоўныя раўчагі.), што дало мажлівасьць разьмясьціцца частцы вуліц у далінах раўчагоў. Да такіх вуліц, напрыклад, належыць: Калінік, Ленінская, ад верхняга канца якое адыходзіць па раўчагу вул. Сьвідоўка, а ў шырокай даліне аднаго раўчага, на больш высокіх частках яе распаложаны аж 2 вуліцы — Па- поўшчына і Пятніцкая (гл. плян гораду), адна-ж вуліца, па прычыне разьмяшчэньня яе ў раўчагу, насіла назву «Рымашова Рова».

Дзякуючы такому распалажэньню часткі вуліц, па іх у часе вялікіх ліўняў бягуць значныя патокі, заносячы брукаваныя вуліцы пяском і глінаю, а таксама размываючы раўчакі, на небрукаваных вуліцах, што вымагае ад Акркомгасу наладжваньня аховы вуліц ад размываньня. У 1924 годзе быў такі выпадак, што патокам зьнесла ў раку некалькі кароў. Апрача таго, ад вялікага ліўню на працягу 1—2 гадзін быў размыты раўчаг на вул. Калініна (б. Калінік) глыбінёю на 6—10 сажняў. Стаяўшы ў гэтых мясцох дом напалову павіс у паветры і толькі хуткае мерапрыемства Комунальнага Аддзелу абараніла яго ад распаду. Паводле апавяданьняў насельніцтва, у даваенную пару, прыблізна, у працягу часу ад 1911 па 1913 г., у часе ліўню патокам было зьнесена ў раку з рынку некалькі кароў і падвода з канем. 3 Ленінскае вул. (б. Пакроўская) тэлеграфныя слупы былі звалены патокам.

Вуліцы і плошчы 

У горадзе ўсяго 17 вуліц: 1) Ленінская (б. Пакроўская), 2) Новае Страеньне, 3) Сьвідоўка, 4) Розы Люксэмбург (б. Слуцкая), 5) Слуцкая Наберажная, 6) вул. Лекерта (б. Мікалаеўская), 7) Аляксандраўская 8) Комсомольская (б. Замкавая), 9) Гара Комунараў (б. Спаска-Замкавая і Спаская), 10) Карла Лібкнэхта (б. Кіеўская), 11) Жытомірская, 12) Кіеўская Наберажная, 13) вул. Калініна (б. Калінік), 14) Нагорная, 15) I Пролетарская (б. Папоўшчына), 16) II Пролетарская (б. Пятніцкая), 17) вул. док-pa Саета (б. Рымашоў Роў); завулкаў 5: 1) Гімназічны, 2) Комсамольскі (б. Сьвята-Міхайлаўская вул.), 3) Лекерта (б. Мала-Мікалаеўская), 4) Кіеўскі, 5) Праразны завулак, 1 пляц, маючы назву «Плошча Свабоды» (б. Базарная).


Будуецца новая частка гораду, маючая назву «Рабочы гарадок».

Прыгарадамі зьяўляюцца: Кімбараўка (яна часта завецца Кімбараўскай вул.), Салаўёўка і х. Целяпуны, каля якога знаходзіцца фабрика «Чырвоны Кастрычнік». Брукаваныя толькі наcтупныя вуліцы: Новае Страеньне, Ленінская, Аляксандраўская, Карла Лібкнэхта, Комсамольская, частка Слуцкае Наберажнае, Комсамольскі завулак ды Плошча Свабоды.

Праз раўчагі, якія разьдзяляюць абшар, заняты горадам, пароблены масткі; такіх — 4. Праз р. Прыпяць па Ленінградзка-Кіеўскім шляху ёсьць таксама мост, недалёка ад гораду знаходзіцца і чыгуначны мост па Паўднёва-Заходняй чыгунцы (Абодва маcты былі зьнішчаны ў часе окупацыі палякамі, але Савецкая ўлада адбудавала іх нанова.).

У горадзе 2 сады, адзін на Плошчы Свабоды, другі «Гарадзкі сад» на краі ўзторку, які завецца «Ксяндзоўка». Гэта бярозавы гаёк, распаложаны на вышыні да 165 мэтраў, над схіламі ўзгорку. Па някрутым схіле ўзгорку з Ленінскае вуліцы зроблены ўсходкі для праходу ў сад, лік усходак 164.

Трэба адзначыць яшчэ тое, што паміж раўчаговымі далінамі, якія пераразаюць, як сказана вышэй, горад, знаходзяцца ўзгоркі; кожны з іх мае сваю назву, так, напрыклад: паміж Ленінскай і Мікалаеўскай вул. знаходзіцца ўзгорак «Жучка» (гл. плян), а на ім могілкі з царквою; паміж Ленінскай вул, і Калінікам Ксяндзоўка, у чатырохкутніку, бакамі якога служаць Плошча Свабоды, Комсамольскі завулак (б. Міхайлаўская вул.), вул. Карла Лібкнэхта, Комсамольская вуліца гістарычная Спаска-Замкавая гара (цяпер гара Комунараў); каля Калініка, прылягаючы да Жытомірскае вул. Капітанская горка, прарэзаная раўчагом, па якім, у кірунку да в. Міхалак, праходзіць Ленінградзка-Кіеўскі гасьцінец. Узгоркі, хоць рэдка, але пакрыты рознымі дрэвамі, ад чаго набываюць больш хараства і прыхарошваюць горад, асабліва, калі на яго глянуць, падняўшыся на які-колечы ўзгорак (гл. мал. 5). Вуліцы-ж у горадзе пакрыўленыя і вузкія. Больш простымі і шырокімі зьяўляюцца: Ленінская, Розы Люксэмбург і Карла Лібкнэхта.

Агульны від г. Мазыра з узгорку «Жучка». 

На пярэдняй частцы - Ленінская вуліца, двухпавярховы дом направа — будынак Пэдтэхнікумѵ, за ім Ксяндзоўка. На задний частцы фотографіі - касьцёл і Міхайлаўскі сабор, палева ад іх, за белым домікам, відаць будынкі, распаложаныя на гары Комунараў, б. Замкавай.

Асьвятляеіща Мазыр электрычнасьцю, устаноўлена 24 фонары, на асьвятленьне якімі ў сьнежні м-цы 1926 г. трацілася 720 кілёват энэргіі.

Hi конкі, ні трамваю, ні аўтобусаў у Мазыры няма. 3 прычыны невялі- кіх канцоў гораду і да возьнікаў насельніцтва зварочваецца звычайна тады толькі, калі трэба прывезьці доктара да хворага або калі трэба адвезьці хворага ў болыііцу.

Будынкі. 

Аб жылых і няжылых будынках г. Мазыра пэўных лічбаў пакуль што няма, а ёсьць лічбы, толькі прыблізна высьвятляючыя гэтае пытаньне. Так, у 1923 годзе было:

 

Усяго будынкаў

Лік жыл. кват.

Лік занятых памяшканьняў

Занятых

Пустуючых

Установамі

Фабрычна-заводзк. майстырн.

Іншыя прамысл. памяшк.

Гандлёв. памяшк.

Склепаў

Стайняў

Гаражаў

1436

1387

11

43

11

165

126

24

4

1

(Паводле зьвестак акруговага статбюро за 1923 год).

У 1924-25 будаўнічым годзе адбываўся, галоўным чынам, рамонт будынкаў, а таму новае будаўніцтва ў горадзе было мала разгорнута, было пабудавана за гэты год 6 будынкаў, у 1924-25 — 21 будынак.

У 1925-26 будаўнічым годзе ў горадзе праведзена наступнае будаўніцтва:

 

Збудавана комгасп.

Жыльлёвая коопэрацыяй

Прыватнымі асобамі

Драўлян. дамоў

З лікамі кватэр у іх

З жылою плошчаю у кв. м.

Драўлян. дамоў

З лікамі кватэр у іх

З жылою плошчаю у кв. саж.

Драўлян будынкаў

У іх кватэр

З жылою плошчаю ў кв. саж.

3

6

318

9

18

360

41

123

379

Дадаўшы да ліку будынкаў 1923 г. той лік будынкаў, што збудаваны ў наступныя гады, і вылічыўшы праданыя будынкі за тыя-ж гады на знос, будзем мець у г. Мазыры ў 1926 г., прыблізна, 1517 будынкаў.

Комунальных будынкаў у 1925 годзе налічвалася 166 з жылою плошчаю ў 6.024 квадр. саж., лавак было 285. У 1926 г. комунальных будынкаў у горадзе паводле даных комгасп., налічваецца 418, яны разьмяркоўваюцца так:


Усяго

Лік будынкаў камен. жылых

Лік будынкаў драўл. жылых

Лік будынкаў мяшаных жылых

Лік няжылых будынкаў

Будынкаў с дахам

Матар'ял падмуроўкі драўл. буд.

Усяго

1 пав.

2 пав.

3 пав.

Усяго

1 пав.

2 пав.

Усяго

1 пав.

2 пав.

Усяго

Камен.

Драўл

1 пав.

Бляш.

Цесавые

Цагляны

Драўл.

157

63

26

35

2

85

80

5

9

-

9

261

93

168

261

75%

25%

25%

75%

Асабліва выдатных будынкаў у г. Мазыры няма, а да больш-менш выдатных трэба залічыць будынак больніцы (дабудаваны ў 1926 г.) і Пэдтэхнікуму (был. мужч. гімназія). У пажарных адносінах распалажэньне будынкаў гораду трэба прызнаць нездавальняючым з прычыны іх скучанасьці, а таксама і дзеля няроўнасьці месца, што перашкаджае працы па затушэньні ўзьнікаючых пажараў, якіх налічвалася: у 1922 г. 7 малых, стратай кожны ад 25 да 150 руб., у 1923 г. 4 малыя пажары, у 1924 г. 7 малых, у 1925 г. 10 малых і 1 вялікі пажар, у часе якога згарэла 25 будынкаў, стратай у 12224 руб., у 1926 г. было 7 малых пажараў.

Самы вялікі пажар быў у г. Мазыры 3 жніўня 1892 году, калі згарэлі наступныя вуліцы: Розы Люксембург, пачынаючы ад Дому Селяніна і да Плошчы Свабоды, д-ра Саета, Лекерта, Слуцкая Наберажная, Ленінская ад Плошчы Свабоды да цяперашняга будынку Пэдтэхнікуму, Гара Комунараў, Комсомольская і Карла Лібкнэхта да мосту праз роў, што каля Жытомірскае вуліцы.

Для аховы гораду ад магчымых пажараў існуе профэсіяналыіая пажарная каманда ў ліку 20 чал., добравольная 89 чал., на фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік» — 89 ч. На комбінаце комхозу ёсьць на ўвазе організаваць пажарную дружыну ў ліку 33 чал. Пажарнае абарудаваньне складаецца з 7 машын, 7 труб, 11 аднаконных бочак, 3 параконных, 1 багорнага ходу, 7 лесак, 25 сякер, 4 ломаў, 29 лапат, 11 штук коняй.

У пажарным дэпо заўсёды на варце 5 пажарнікаў.

Помнікі старасьветчыны 

Першыя зьвесткі аб Мазыры, як гарадзкім паселішчы, належаць да XII ст. У літоўскі час Мазырскі замак і яго воласьць належалі да гаспадарскае маемасьці вялікага князя Беларуска-Літоўскага ў складзе рускіх (беларускіх) валасьцей.

Займаўшы канцавы, паўднёва-ўсходні пункт даўнейшае Полаччыны, Мазыр быў першым горадам, які нішчыўся, калі быў паход на Полаччыну ці кіеўскіх князёў ці татар, ці ў часы барацьбы казацтва з польскій панаваньнем. Так, напрыклад, у 1241 г. Мазыр быў зрабаваны татарамі. Крымскія татары некалькі разоў спальвалі горад, у 1497 і 1521 г. г. ён быў спалены перакопскімі татарамі, тое-ж было і ў 1534 г.

У часы барацьбы казацтва з польскій уціскам вядома, што сялянства Мазыршчыны прылучалася часта да казацтва, а таму і Мазыр у гэтай барацьбе адыгрываў часта пэўную ролю. Тут упарта, пры дапамозе насельніцтва гораду, абараняўся супроць польскіх войск казацкі палкоўнік Міхненка, адданы сьмерці пасьля таго, як войска Януша Радзівіла забрала горад. Думаецца, што і самы горад за падтрыманьне яго насельніцтвам Міхненка ласкі ад Я. Радзівіла не атрымаў.

3 тае прычыны, што ў палове XVIII стал. Мазыр некалькі разоў быў зьнішчаны, ён быў звольнены ад усіх замкавых павіннасьцяй, ды плаціць іх ужо ня было каму. Ня быў вольны Мазыр і ад рэлігійнае барацьбы, якая вялася тут значны час паміж гаталіцызмам і праваслаўем. Аб барацьбе гэтай ў XVIII ст. могуць сьведчыць такія зьвесткі: 25 красавіка 1765 г. праваслаўны поп Спаскае царквы гор. Мазыра Грыгор Каржанеўскі пісаў да намесьніка Кіеўскага біскупства (Сборник документов, уясняющих отношения латино-польской пропаганды к русской вере и народности, вып. 2, Вільна, 1866 г., ст. 217—218), што калі ён паехаў у Скрыгалаў спавядаць сваіх парахвіян, то Скрыгалаўскі ўправіцель Рэперына, не дазволіў гэтага, кажучы: «я имею приказание от моего пана, и приказываю тебе поп-флейтух (оборванец, сволочь), чтобы ты впредь в имения моего пана не ездил... Такие, как ты, у меня мололи в жерновах для собак и с собаками сидели на псарни». А вось другі малюнак рэлігійнае барацьбы ў Мазыры: «Пользуясь поддержкою Оскерков, ландвойт мозырский Опока вступил в открытую борьбу с базилианами. Он выстроил сарай на церковной земле около самого кляштора базилиан, захватил их имения; собрав толпу мозырских рыбаков и крестьян, выловил в монастырских озерах рыбу, забрал с лугов сено и т. д» (Россия, под ред. В. П. Семенова, т. IX, стар. 566.).

Г. Мазыр, ляжаўшы на заходняй артэрыі воднага шляху «з Варагаў у Грэкі» Прыпяці, павінен быў рана прыняць удзел у гандлі, які адбываўся на гэтым шляху. Але ён ня меў багатага росквіту. У палове XVI ст. ён быў вельмі маленькій гарадком.

Тут былі двары: старасты, гараднічага з дзякамі, 7 шляхоцкіх двароў, два папоўскія, 4 пушкарскія, 6 путных слуг таксама 217 мяшчанскіх двароў, 44 дваранскіх прыгоньнікаў. Усё насельніцтва гораду складалася з 230 гаспадароў і 51 «хлопа» (Там-жа. Стар. 265-266). Паводле копіі пляну г. Мазыра ад 1769 году і тлумачальнай да яго запіскі (Копія пляну захоўваецца ў Мазырскім Акружным Праўленьні кр-ва, яна зьнята з орыгіналу пакойным краязнаўцай Мазыршчыны К. Б. Шпакоўскім; орыгінал захоўваўся ў Мазырскай Земскай Управе. Паясьняльная запіска на падставе быўшых пры пляне матар'ялаў складзена таксама Шпакоўскім.) трэба лічыць, што ў ім (горадзе) у другой палове ХVIII ст. было 211 двароў (сядзіб), 6 царкоўных сядзіб, 1 пад ратушай, частка зямлі была занята крамамі і 2-ма цагельнямі.

У прадмесьці гор. — Кімбараўцы тады было 17 сядзіб, 2 царкоўныя, але апрача гэтага прадмесьця, было яшчэ 5 бліжэйшых хут., якія належалі Якімовічу, Язерскаму, Пятроўскаму, Бакачу і шляхтам Яхімовічам.

Калі разглядзець зьмяшчаемую тут фотографію з копіі пляну г. Мазыра ад 1769 году і паясьняльную запіску да самое копіі пляну, дык выявіцца аб Мазыры шмат цікавых зьвестак, асабліва, калі гэтыя зьвесткі (ад 2-ое паловы ХVIII ст.) параўнаць з весткамі аб цяперашнім стане гораду. У верхний частцы фотографіі відаць пасаджаныя ў радок дрэвы, гэта абазначана мяжа гарадзкое зямлі. Спускаючыся ад гэтае мяжы ўніз, у кірунку да ракі, сустрэнем наступныя залюдненыя пункты: Калачоўку (цяпер Гумнішча Сядзельніцкае), Ясеньшчыну, Пянькі, хут. Матрункі, Козенкі, Бабры, Булаўкі, Пранькі, Лычажэвічы, Целяпуны. Усе пералічаныя залюдненыя пункты ёсьць і цяпер, некаторыя з іх, як, напрыклад, Козенкі, Бабры, разрасьліся ў значныя вёскі, але па традыцыі завуцца хутарамі. Калі разгледзець самы горад Мазыр, дык выявіцца, што ён складаўся у той час толькі з наступных вуліц: II Пролетарскае (б. Пятніцкая), Розы Люксэмбург (б. Слуцкае), але яна толькі забудавалася, вул. Карла Лібкнэхта (б. Кіеўская), якая зьяўлялася самай залюдненай вуліцай, але былі распаложаны будынкі толькі па адзін бок яе, прылягаючы да ракі, Жытомірскае вул. і Плошчы Свабоды (б. Базарнае). Такіх-жа вуліц, як Ленінская, Новае Страеньне, Сьвідоўка, I Пролетарская, Слуцкая Наберажная, вул. Калініна, Кіеўская Наберажная, Комсамольская і завулкаў зусім ня было.

Копія плану г. Мазыра 1769 году. 

Калі зьвярнуць увагу на р. Прыпяць, адзначаную на фотографіі, дык выходзіць, што яна нібыта робіць круты залом каля Мазыра. У рачавістасьці тэта ня так. Дутар, ня маючы месца для нанясеньня часткі ракі і прылягаючага да яе гораду, павярнуў на пляне раку пад простым кутам. Копія пляну і орыгінал былі без маштабу.

Да старых будынкаў, якія існавалі ў II палове XVIII ст. і частка з якіх захавалася да нашых дзён, належаць наступныя: каля ніжняга левага куту фотографіі (месца абазначана лічбінай «1» знаходзіўся Базыльлянскі манастыр, які быў распаложаны на цяперашняй, Яснай Гары. Цяпер ад яго засталіся толькі кавалкі цэглы ды падане, што манастыр быў зачынены па загаду Мікалая I за бясчынства манахаў і яшчэ наступная легенда: «Каля манастыра рос вялікі лес, дзе былі нават мядзьведзі. Недалёка ад манастыра жыла красуня-дзяўчына, у якую закахаліся і манах і прыор манастыра. Дзяўчына-ж аддавала перавагу манаху. Даведаўся аб гэтым прыор і наважыў забіць манаха. Завёў манаха ў лес, забіў там, навязаў яму на шыю камень і ўкінуў у вазярцо. Праз некаторы час праходзіў каля вазярца мядзьведзь і пачаў у ім купацца і ўчуў пах чалавека. Мядзьведзь нырнуў і выцягнуў цела манаха на бераг, але не чапіў яго. Праз колькі часу цела манаха знайшлі і даведаліся, хто забіў яго і за што. Пасьля гэтага манастыр зачынілі» (Легенда запісана не літаральна).

Направа ад гэтага месца лічбаю «2» абазначаны крыж, які ёсьць і цяпер (каля шляху ў в. Слабаду). У тлумачальнай запісцы да пляну 1769 ёсьць зьвесткі, што гэты крыж пастаўлены тут місыянэрамі, а паводле апавяданьняў некаторых насельнікаў, што крыж пастаўлены на месцы, дзе пахованы памёршыя ад чумы. Спускаючыся адсюль па дарозе ўніз да ракі, напаткаем царкву, якая завецца «Пятніцкая» ці «Параскевіеўская». У «Минских епархиальных ведомостях № 11 от 1 июня 1884 г.» знаходзім дапушчэньне, што яна налічвала тады (у 1884 г.) 150 г., а таму зьяўляецца самаю старажытнаю ў гарадзе. У «Историческом очерке Минской губ. в начальную пору существования Русского государства, А. Товарова, Минск, 1910 года», на стар. 38 знаходзім весткі, што ў XI—XIII ст. ў Мазыры ўжо існаваў жаночы Параскевінскі манастыр. Ніякіх-жа зьвестак аб існаваньні ў горадзе другое Параскевінскае царквы, апрача той, якая ёсьць, няма, дык можна думаць, што ў 1884 г. самы будынак памянёнае царквы можа і налічваў 150 г., а сама царква хутчэй за ўсё была заснавана раней.

Каля гэтае царквы існаваўшая тады цяперашняя II-я Пролетарская вуліца (б. Пятніцкая). Направа ад яе знаходзяцца зачаткі цяперашняе вуліцы Розы Люксэмбург, а за ёю, паміж двума роўналежнымі чорнымі палоскамі (роўналежна спачатку) — цяпер Плошча Свабоды, недалёка, уніз ад яе, была ратуша, а паміж ёю і вышэйляжачай вуліцай, знаходзіўся Міхайлаўскі сабор (на фот. абазн. лічб. «4», але ратуша і сабор зьліліся ў вадно). Гэты сабор быў распаложаны на месцы цяперашняга двара электрастанцыі. На месцы б. сабору ў 1926 г. пры капаньні ямы для ўстаноўкі трубы знаходзілі чалавечыя чарапы. Вышэй гэтага, над лічбаю «5» знаходзіцца Мікалаеўская царква, вядомая ўжо, як базыль-лянская царква, у палове XVI ст.

За ёю (абазн. лічб. «7») знаходзілася б. Спаская царква, якая існавала ўжо ў палове XVI ст. Магчыма, што ад гэтае царквы і гара атрымала назву «Спаскай». Управа ад Спаскае царквы была яшчэ нейкая царква (абазн. лічб. «6»), на месцы яе цяпер знаходзіцца капліца.

Вышэй Спаскае царквы і капліцы знаходзілася Мазырская крэпасьць-замак, адчаго і гара атрымала назву «Замкавай» (замак абазн. лічб. «8»). За замкам, каля лічб. «9» — езуіцкі касьцёл, заснованы ў 1730 год., а направа ад яго (пад лічб. «10») плябаня, за ёю, каля лічб. «11» — бэрнардынскі манастыр, заснаваны ў 1645 г. Цяпер гэта Міхайлаўскі сабор, а пры ім будынак, дзе быў інтэрнат манахаў.

Пад саборам — склеп, у якім ёсьць трупы, а з гэтага склепу быў нібыта ход аж у прадмесьце гораду — Кімбараўкі.

У Кімбараўцы ўжо былі два манастыры, каля лічбы «12» — мужчынскі, каля «13» — жаночы, ордэну Марыявітак.

3 пералічэньня старажытных помнікаў г. Мазыра відаць, што да такіх належаць пераважна цэрквы да б. манастыры бэрнардынцаў, базыльлян, езуітаў, а з ліку іх да нашых дзён захаваліся наступныя: замчышча з былою замкаваю кладоўкай на ім (гл. фотогр. 6), Пятніцкая царква, Міхайлаўскі сабор (былы манастыр бэрнардынцаў) і пры ім будынак был. інтэпнату манастыра,

руіны манастыра на Кімбараўцы і будынкі манастыра ордэну марыявітак (цяпер Сьвята-Духаўская царква).

Зьлева - спад Замкавае Гары, а на ён знаходзіцца былая кладоўка крэпасьці.

Да параўнаўча старых бўдынкаў трэба прылічыць вялікую синагогу, якая, па надпісе ў ёй, налічвае ўжо 91 год, а паводле апавяданьняу да 130 гадоў. 3 ліку пералічаных помнікаў больш падрабязныя зьвесткі падаю аб. б. манастыры ордэну марыявітак ды Замкавай Гары.

Да наших дзён захаваўся ў значнай сахраннасьці б. манастыр Марыявітак (гл. фотогр. 7). Манастырскі цьвінтар, абгароджаны цаглянаю сьцяною, вышынёю ад сажня да 2-х і таўшчынёю ў паўтара аршина.

Былы жаночы манастыр ордэну марыявітак (ц. С.-Духауская . ц-ва).

На абгароджаным цьвінтары апрача царквы яшчэ ёсьць і такія будынкі: двохпавярховы будынак, служыўшы інтэрнатам для манашак, дом, дзе жыла ігуменьня манастыра, пякарня і яшчэ ёсьць 4-ты дом, невядома якога прызначэньня. Усе будынкі зроблены з цэглы большие па разьмерах, чым цяперашняга вырабу і большаго часткаю слаістае па будове. Дах будынкаў, апрача царквы, чарапічны. У манастырскай сьцяне 3 варот. Сядзіба-ж манастырская была высаджана вербамі і ліпамі, частка, якіх захавалася і да наших дзён. Існаваўшы даўней у Мазыры Замак, быў распаложаны блізка цэнтру цяперашняга гораду. Ад замку ў нашыя дні захаваўся ўзгорак прадаўгавата-круглае формы, правільнасьць якое нарушае прылягаючая з усходняга боку значна ніжэйшая пляцоўка.



Замчышча мае ўдаўжыню больш як 63 сажні, ушырыню — 28 саж., увышыню над узроўнем ракі Прыпяці — блізка 35сажняў. Пажар 3 жніўня 1892 г. перакінуўся, як вядома, і на гэтую частку гораду, дык былыя будынкі і на замчышчы згарэлі. Не згарэла толькі кладоўка замку (на пляне яна абазн. лічб. «1»), якая знаходзіцца ў левай частцы чатырохкутніка, каля схілу ўзгорку, яна і цяпер служыць кладоўкай Акрфінаддзелу. Крыху вышэй кладоўкі, у кірунку да Польскага касьцёлу былі Замкавыя вароты (Паводле пляну 1769 г.), пад‘ёмны-ж мост быў у кірунку да Міхайлаўскаго сабору. Часткі цяперашняга Комсамольскага завулку, які прылягае да ўзгорку, служылі крэпасным ровам.

Цяперашняе замчышча (на пляне — Замкавая Гара) і Спаская Гара былі абнесены парканам, рэшткі якога можна сям-там назіраць і цяпер пры вопаўзьнях узгоркаў.

Найбольш моцнаю стараною замку зьяўлялася ўсходняя і паўночна-ўсходняя, бо схілы ўзгорку тут надта крутыя і ўскарабкацца па іх было надзвычайна цяжка, затое найбольш небясьпечнай стараной зьяўлялася заходняя. 3 пляну відаць, што праз няшырокую даліну ад месца, занятага калісь замкам, знаходзіцца ўзгоракаватая мясцовасьць такое-ж вышыні, як і замкавая. Такім чынам, вораг, заняўшы паказаныя ўзвышшы (цяп. Ксяндзоўку), мог параліжаваць абарону замку.

Блізка-ж такою небясьпечнаю стараною зьяўлялася і частка б. Спаскай Гары, прылягаўшая да ц. Плошчы Свабоды, бо вораг, заняўшы ўзгоркі за плошчаю, мог таксама параліжаваць абарону гэтае часткі крэпасьці (Аб маёмасьці замку гл. .Россия под ред. В. П. Семенова, т. IX.).

На Замкавай Гары цяпер знаходзіцца Акрфінаддзел, Спаская Гара залюднена, абедзьве-ж горкі атрымалі назву «Гара Комунараў». (Плян В). 

Ваколіцы Мазыра 

3 ваколічных месц гораду варта адзначыць узгорак, які завецца «Кальварыя" і знаходзіцца на поўвярсты ад Ксяндзоўкі (ксяндзоўка вызначана на пляне) у паўднёва-заходнім кірунку. За Кальварыяй на адлегласьці 100 сажняў у паўднёвым кірунку знаходзіцца яйкавідны ўзгорак «Шайтан». 3 фотогра-

фіі (8) гэтага ўзгорку можна ўявіць сабе, што ўзгорак «Шайтан» зьяўляецца цікавым з боку свайго пахаджэньня. Ён складзены пераважна з бурае гліны, у якой шмат каменьня, у той час як прылягаючая да яго мясцовасьць пяшчаная.

Узгорак «Шайтан».

Рост раўчагоў адбываўся таму за кошт больш лёгкага грунту, у выніку чаго і ўтварыўся «Шайтан», як складзены з больш цяжкіх грунтоў. Трэба адзначыць яшчэ і тое, што вада ў кірунку да «Шайтана» сьцякае з 3-х бокоў так, што дапамагае акругленьню ўзгорку; адчыннасьці вады, зразумела, акруглілася і вяршына ўзгорку. Апроча гэтага пра ўтварэньне ўзгорку «Шайтан» існуе такая легенда: «Чорт раззлаваўся на Мазыр і захацеў яго раздавіць. Схапіў гару і нанёс, каб кінуць яе на Мазыр, але трошкі не данёс, як закрычаў певень. Чорт упусьціў гару і стаў «Шайтан».

Зарэчная частка ваколіц (распаложаная за р. Прыпяцьцю) г. Мазыра складаецца з рачное даліны р. Прыпяці, краем якое з процілежнага боку ад гораду зьяўляюцца барханы, складзеныя з сыпучага пяску, які пад напорам ветру перасоўваецца і цяпер. Пясок з барханаў прыгодны для шкляных вырабаў. Немцы ў часе окупацыі спэцыяльна дасьледвалі вартасьць гэтага пяску ў мясцовасьці «Пхове» (яна ў куту паміж р. Прапяцьцю і Падольскай чыгункай) і прышлі да тых-жа вынікаў.

На барханах, у 2-х вярстах ад Мазыра, каля шашы ў Каленкавічы распаложана в. Баравікі. Гэтая назва кажа аб прысутнасьці тут у мінулым лесу-бору, за гэта кажа таксама і невялікі хваёвы лясок, распаложаны каля вёскі (вялікі хваёвы бор, пачынаецца ў вярсьце за Баравікамі ўкірунку да Каленкавіч). Паводле апавяданьняў старажыла в. Баравікі Шумака Сямёна Іванавага, даўней мясцовасьць, дзе цяпер барханы, дасягаючыя мясцамі да 15 саж. над роўнем вады ў Прыпяці, была роўнай, крыху ўзьнятай, але, калі лес павысякалі, дык вецер параздзьмуваў пясок і пачалі ўтварацца ўзгоркі-барханы.

Паміж узгоркамі і руслам р. Прыпяці ляжыць балоцістая рачная даліна. На ёй раскіданы, як аб гэтым сказана ў пачатку, значная колькасьць вазёр, выцягнутых у кірунку цячэньня ракі Прыпяці. 3 прычыны нізкасьці мясцовасьці, каля берагу самое ракі Прыпяці сустракаюцца прыгожыя затокі (затоні). Адна з іх тут і падаецца.

Затонь (затока) р. Прыпяці каля Мазыра, на задний частцы фотографіі — 
Кімбараўскія ўзвышшы.

У мясцовасьці працякае і невялікая прытока Прыпяці — Марлявіца, якая, па ўсіх прыкметах, зьяўляецца старым руслам ракі. 3 найбольш вялікіх і цікавых вазёр, тут распаложаных, варта адзначыць вазёры: Гусь, Уюнішча і Сьвятое. Пра апошняе існуе легенда, што на месцы яго было сяло з царквою, але яно правалілася і стала на яго месцы возера, а пад вечар, на вялікдзень каля возера можна чуць, як з-пад зямлі званы звоняць.

Левы бераг Прыпяці каля Мазыра, берагі вазёр і затонаў пазарасталі лазою, чаротам, асакою і іншымі балотнымі травамі. Каля берагоў у вазёрах і затонах расьце вадзяная лілея (Hymphaea alba Z), куўшынка жоўтая (Huphar luteum Lm.).

У зарэчных ваколіцах Мазыра распаложаны гарадзкія сенажаці і паша для жывёлы. У гэтай-жа мясцовасьці водзіцца і значная колькасьць птушынае дзічы, а таму яна служыць і месцам паляваньня, у вазёрах і рацэ ловіцца значная колькасьць рыбы.

А. Я. Крукоўскі 

Горад Мазыр і яго ваколіцы. А. Я. Крукоўскі. НАШ КРАЙ № 3 (18) 1927 г.