Туровский райисполком Мозырскому окрисполкому №1296 от 23.03.1928 года
МАЗЫРСКАМУ АКРУГОВАМУ ВЫКАНАЎЧАМУ КАМІТЭТУ.
Згодна Вашага запатрэбаваньня ніжэй гэтага дасылаюцца зьвесткі аб намечаных мерапрыёмствах па паляпшэньню быта жанчын.
Намечана адчыніць 4 дзіцячых ясьляу у в.в. Танеж, Радзілавічы, Пагост і Букча (пры чым у Радзілавічах намечана за сродкі самаабкладальня)
У галіне каапэрыраваньня за лік каапэрацыі намечана каапэрыраваць 56 жанчын у Танескім, Перароўскім і Тураўскім С.В.
У м. Тураве намечана адчыніць дэіцячую пляцоўку за лік насельніцтва а таксама был праведзян конкурс на "Здаровае дзіця" і прэміравана дзяцей, апрача таго правадзілісь агульныя сходы па вёскам з адпаведнымі дакладамі у бок высьвятленьня значнасьці міжнароднага жаночага дню.
СТАРШЫНЯ РВК
СЭКРАТАР
СЭКРАТАР