КРЫШЫЦКАЯ ШКОЛА—ПРЫКЛАД ІНШЫМ. Савецкая Беларусь, №229 (2417) Чацьвер, 4-га кастрычніка 1928 г.

(Юравіцкі р., Мазыршчына).

Усім добра вядома, што наша вясковая школа ніяк ня можа наладзіць вучэбнага году з набліжэньнем яго да нармальнага, ад чаго з года ў год застаюцца цзлыя разьдзелы праграмы ня выкаканым, або зусім павярхоўна іх прабягаюць. Гэтым хварэюцъ асабліва школы аднакамплектавыя ды яшчэ пры чатырох групах.
Гэты год паказаў, што вучэбны год можна, хоць яшчэ і не ва ўсіх школах, павялічыць на 1—2 месяцы.
Гэта паказвае практыка нашага Юравіцкага райёну.
Крышыцкая 2-х камплектавая школа, якая працуе ўсяго другі год, пры належнай падрыхтоўцы з боку настаўнікаў распачала заняткі з 1 верасьня. Штодня ў школу ходзіцъ да 80 чалавек дзяцей, амаль што поўная нагрузка.
Трэба сказаць, што вёска Крышычы нічым ад іншых не ядрозъніваецца, а значыць, пры належнай падрыхтоўцы можна дабіцца значных вынікаў і ў іншых школах.

Я.Ж.

Савецкая Беларусь, №229 (2417) Чацьвер, 4-га кастрычніка 1928 г.