СЛАБА ПРАВОДЗІЦЦА ВЫКАНАНЬНЕ ДАГАВАРОУ. Савецкая Беларусь, №288 (2777) Чацьвер, 19-га сьнежня 1929 г.

(Тураускі раён, Мазыршчына)

У м. Тураве была склікана нарада прафактыву саюзу Працасьветы. Разам з іншымі пытаньнямі стаяла пытаньпе па нарадзе і аб ходзе сацыялістычнага спаборніцтва. 3 докладу і спрэчак выявілася, што справа з сацыялістычным спаборніцтвам, асабліва з выкананьнем дагавораў абстаіць ня вельмі добра.
Вельмі кепска абстаіць справа з нардамамі, хатымі-читальнямі, чырвонымі куткамі і г. д. Многія э гзтых устаноў яшчз не заключилі да апошняга часу дагавароў. Ёсьць яшчз ў Тураўскім раёне і некаторыя школы, якія таксама не заключылі дагавары па сацспаборвіцтву. Такіх налічваецца каля сямі школ. Многія школы хаця і заключилі дагаворы, але характар іх шаблённы і ёсьць у дагаварох такія пункты якія ня могуць быць викананы.
Слаба выконваюцца настаўнікамі наступныя пункты: рэалізацыя сярод сялян 3 пазыкі індустрыялізацыі; слабае і недастатковае правядзеньне культурна масавай працы сярод сялян; недастатковая праца настаўнікаў як па ліквідацыі няпісьменнасьці, так і ў справе вярбоўкі падпісчыкаў на газеты. Зусім не разгорнута настаўнікамі праца па ўцягненьню сялян у касы ашчаднасьці. Ёсьць таксама выпадкі, калі паасобныя настаўнікі прымаюць слабы ўдзел у калектывізацыі вёскі і сярод калгасьнікаў імі зусім слаба праводзіцца культурная праца.
Зусім слаба разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва паміж сельскімі прафаб'яднаньнямі. Раймясцком саюзу Працасьветы даручыў скласьці пры сельскіх прафаб'яднаньнях дружыны, якія-б сачылі за выкананьнем дагавароў па спаборніцтву. Але нажаль мала дзе яшчз гэтыя дружыны арганізаваны. Трэба Тураўскаму раймясцкому саюзу Працасьвет як належыць узяцца за працу і сачыць за ходам выкананьня дагавароў.

Асьветнік.

Савецкая Беларусь, №288 (2777) Чацьвер, 19-га сьнежня 1929 г.