ЗАКЛЮЧЕНИЕ МОЗЫРСКОГО ОКРУЖНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА ПО ВОПРОСУ УРЕГУЛИРОВАНИЯ ГРАНИЦЫ МЕЖДУ БССР И УССР
ЗАКЛЮЧЕНИЕ МОЗЫРСКОГО ОКРУЖНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА ПО ВОПРОСУ УРЕГУЛИРОВАНИЯ ГРАНИЦЫ МЕЖДУ БССР И УССР
г. Мозырь
3 февраля 1927 г.
Разглядзеўшы матар’ял і акт Камісіі ад 31 сьнежня 1926 г. аб
урэгуліраваньні мяжы паміж УССР і БССР, Прэзыдыум Акрвыканкома лічыць, што
перадача і прыёмка тэрыторыі ў пунктах Копішча, Жыдава і засінцы па лініі,
намечанай пастановай ЦВК СССР ад 16 кастрычніка 1925 г.1, у сучасны момант
немагчыма па наступным прычынам:
1. У сувязі з церазпалоснасьцю і запутанасьцю землекарыстаньня паміж
вёскамі, намечанымі да перадачы і застаючыміся на тэрыторыі УССР і БССР,
правядзеньне адміністрацыйнай мяжы без папярэдняга землеўпарадкаваньня яшчэ
больш парушыць правільнае вядзеньне сельскай гаспадаркі і выкліча
нездавальненьне насельніцтва.
2. Пажаданьне большасьці насельніцтва намечаных да перадачы пунктаў
астацца ў межах тых рэспублік, у якіх яны да гэтага часу знайходзяцца.
НАРБ. Ф. 34. оп. 1. Д. 805. л. 83