ПІСЬМО КАМІСАРЫЯТУ ВСНГ ад 4 красавіка 1924 года

ПІСЬМО КАМІСАРЫЯТУ ВСНГ
 
4 красавіка 1924 года
 
Даводзіцца да ведама, што гінуць заваёвы Кастрычніка. Гэта значыць, што гіне стотысячная маёмасць нашага беларускага ўрада, у той час, калі ў нас уведзены закон на тое, каб адбудаваць нашу гаспадарку. А на справе выходзіць, што гіне тая маёмасць, якую заваявалі ў барацьбе з быўшымі капіталістамі. Няўжо гэта яно не наша, няўжо гэта яно дасталася дарэмна... Гіне вяілікі мур былога абшарніка, дзе змяшчаўся гарэлачны завод.
Будынак гэты ў два паверхі. Ён можа змясціць у сябе шмат насельніцтва, у ім магчыма што ўгодна змясціць, як школу сялянскай моладзі, сямігодку, любы завод, калгас. Але яго разносяць па кірпічыне... Праз два гады будынка зусім не будзе. Што кажа на гэта насельніцтва? Яно кажа, што наша савецкая ўлада не цікавіцца заваёвамі Кастрычніка. Яно кажа, што дзяржава чаго-та баіцца. Але на гэта патрэбна сказаць, што не цікавіцца Калінкавіцкі раён гінучым будынкам. Урон нашай дзяржаве падрывае настрой сялянства...
Ад сябе, паважаныя таварышы, атрымаўшы маё пісьмо, прашу яго разгледзець і звярнуць надежную ўвагу. Прашу прыслаць ліст, у якім я ўбачу адказ, у якім я ўбачу літары ад свайго савецкага ўрада. Паважаныя таварышы, я ведаю аб беднасці дзяржавы, але разам з тым ведаю заваёвы Кастрычніка... Чакаю адказу. Прасіцель Ярашэнка.
Адрас. Калінкавіцкі раён, в. Каплічы.
Рэзалюцыя. Тэрмінова. Мясцоваму сельсавету.
 
Фонды Калінкавіцкага краязнаўчага музея.