Некаторыя весткі аб Танескім сельсавеце Тураўскага раёну. Р.Н. Гацко. НАШ КРАЙ № 12 (51) 1929 г.
Танеж—цэнтар сельсавету знаходзіцца ў 120 кл. ад Мозыра, ад раённага цэнтру Турава—у 35 кл. і ад чыгуначн. ст. Жыткавічы—у 56 кл. Сярэдняя гадавая тэмпэратура +6. Лік дажджавых дзён у год - 140, Сьнег ляжыць 3 месяцы, таўшчыня сьнегавога насьцілу - 18 см. Глеба ў большасьці пяшчаная, сустракаюцца слаёвыя суглінкі. Ворны слой - 3-4 вяршкі, за ім белавата-жоўты пясок, па мясцовай тэрмінолёгіі “рыжэц”. Насяленьне сельсавету адчувае недахоп добрай зямлі і бярэ ў лясьніцтве зямлю, якая была пад лесам, для распрацоўкі. Часта лясьніцтва абменьвае няпрыгодную зямлю ў сялян на добрую. Няпрыгодная зямля адводзіцца пад лес, а добрая аддаецца пад колгасы (Слабадзкі колгас 105 га, Бабанскі колгас 200 га). Нася¬леньне мала трымае коняй, а больш валоў (110 коняй і 847 валоў).
Гадоўля коняй начала разьвівацца гады тры назад. Апошнія часы пачынаюць абменьваць валы на коні, бо коні даюць магчымасьць мець і пабочны заробак - вазацтва. Садоўніцтва зусім не пашырана ў сельсавеце (ёсьць толькі два сады больш-менш прыкметныя). 3 гародніцтва шмат садзяць цыбулі, буракоў і „кітахоў" (кіёўкі-кукуруза). На гародніну ўвосень цэны вялікія (буракі 1 руб. пуд, капуста - 80 кап., бульба - 70 к.). Пчалярства калоднае, рамачных вульлёў няма. Калоды ставяць у лесе, на дрэвах. Па сельсавеце, паводле офіцыйных вестак (запраўды ёсьць больш), пчалярствам займаецца 24 гаспадаркі, якія маюць 103 калоды. Але мёду ніхто не прадае. Пашыраны крадзёж калод з пчоламі.
У лясох апошні момант шмат разьвялося дзікоў і ваўкоў, ёсьць куніцы, расамахі (адзін выпадак) і кажуць шмат ласёў (ув. Данілевіцкі Млынок адзін паляўнічы забіў лася).
Лясьніцтва мае дзьве лясныя дачы (тры аб'езды і 17 абходаў).
Пароды дроў вельмі каштоўныя па сваёй грубіні і вышыні - хвоі і дубы. Каля в. Данілевіцкі Млынок ёсьць дуб, які завуць “цар-дуб”. Гэты дуб надзвычайна вялізны і магутны, ад зямлі толькі да кроны 25 арш. Яго трэба зарэгістраваць як помнік прыроды, належачы ахове і абароне законам! Лесбел шмат вывозіць лесу з Танескага сельсавету, даючы заробак насяленьню. Наибольшая лічба заробку селяніна ад лесавывазу хістаецца між 700 - 1000 руб. за зіму. Замест высечанага лесу лясьніцтва засявае новы - засеяна 5,5 га сасны.
Лесу яшчэ вельмі багата і гэта адбіваецца на матар'яльным быце насяленьня. Пабудова хаты такая: у зямлю няглыбока ўкопваюцца штандары (1/2 мэтра ў зямлю, 1/4 м. над зямлёю), затым кладуць вянкі з круглага бярвеньня (не расьпілоўваюць, не экономяць!). Для хаты ідзе 13 - 15 вянкоў. Крыюць хаты, “драньню”. У хаце ня больш 4 вакон. Разьмер хаты 5,5 x 6,5 мэтраў, рубяць у просты кут. Апошнія гады сяляне пачалі рабіць вельмі добрыя “зашчыты” (Танеж, Слабада). Вялікія хаты пабудаваны кулакамі. Тыпова з гэтага боку хата кулака в. Слабады Мірона Бакуновіча. У беднякоў больш распаўсюджаны хаты чатырохсьценкі без прыбудовы сенцаў, у больш заможных пяцісьценкі (хаты на дзьве паловы). Поплеч з хатамі хлявы, “сьцёпкі”, “сьвінюшнікі”. Хлявы халодныя, з тонкага бярвеньня, крыты “драньню”.
Вышак у хлявох няма - сьвішча зімою вецер. “Сьценкі” разьмерам 3 x 3 м., вянкі ў іх перакладаюцца кудзеляю, мохам, знадворку аббіваюць дошкамі. Гумно знаходзіцца далей за хлявамі, таксама крыта “драньню”. У гумне пасярэдзіне ток, дзе малоцяць, абапал - застаронкі для збожжа. Большая частка збожжа знаходзіцца ў стажкох на высокім падмосьце. Ток у гумнах з дошак, з гліны рэдка робяць бо я на глыбока залягае.
Двор ад двара рэдка адмяжоўваецца плотам, а ў большасьці хлявамі. Абсталяваньне хат простае: адзін зьбіты стол, доўгія лавы – “услоны”, скрыня, куды складаюць вопратку і ніткі, альбо бочку для тэй-жа мэты, “памост“ ці “пол“ для спаньня, лучнікі (новая назва іх “грамафоны”), альбо лямпы (часта ёсьць і лямпа і лучнікі, бо яны даюць цяпло зімою) жэрдка з вопраткай (жаночыя сарочкі, сьвіткі і “чабоці”), бажніца з лікам багоў ад 4 да 8, у больш чыстых хатах можна знайсьці і люстэрка, над вокнамі вешаюць газэты, размалёваныя ў розныя ўзоры.
Бялізна вельмі грубага вырабу і цяжкая вагою. Дзеці да 5 год. носяць доўгую “кашулю” і хлопчыка ад дзяўчынкі можна адрозьніць па валасох (стрыжаны хлолчык). Стрыгуць авечымі ножнамі. Жанчыны носяць доўгія “кашулі”, зьверху іх спадніцы і кохты, у сьвята апранаюць “андарак” са зборамі ці спадніцу са зборамі, якую ўнізе абшываюць рознакаляровымі стужкамі. Вышываюць як мужчынскія, так і жаночыя кашулі: каўнер, канцы рукавоў і ніз; вышываюць таксама і хусткі. Апошнія гады шмат носяць крамніны зыркага колеру.
Бялізну мяняюць па суботах, мыюць бяз мыла, у “жлукце”. Абутак – “пастолі”, летам “чабоці”. Амаль кожны гаспадар мае “чабоці”.
Ежа дрэнная. Сьнеданьне: “пячонікі” - печаная бульба з расолам ці кіслай (квашанай) капустай. Абед: буракі з крупамі і каша. Бульба і на вячэру. Раз у тыдзень бываюць грэцкія бліны, іх ядуць з салам, якое купляюць у коопэратыве. У коопэрацыі купляюць алей, рыбу (тараны, селядцы) і цукар. Апошні час сяляне часта п‘юць “кроп” (чай, вар) і вельмі любяць “патаку”. Калі яе прывозяць у коопэратыў адразу разьбіраюць усю.
Санітарыя дрэнная. Глыбіня студняў ад 2,5 м. да 4 м., глыбіня вады 1 м. Скрыня ў студнях робіцца з дубовых слупікаў ці сасновых дошчак. Студня на 5 - 6 двароў, вада дастаецца крукамі, агульнага вядра няма, крышак на студнях няма. У хатах няма ніякай санітарыі і гігіены. Сьвіней кормяць у хатах, хату падмятаюць раз у дзень, ядуць з аднае місы, пасудзіну мыюць, але не выціраюць, падлогу вельмі рэдка мыюць. У вёдрах вада заўсёды брудная. Летам ужываюць бярозавік. Для гэтага ў часе “плаку бяроз” падсекваюць дрэва і падстаўляюць бочку. Поўную бочку прывозяць дамоў і становяць у халоднае месца. Калі пераходзіць квас, тады падбаўляюць соладу з ячменных круп. Пасьля паступова ў квас падліваюць вады.
Мыюцца сяляне раз на дзень бяз мыла, у сьвята з мылам, цела ніколі ці зусім рэдка мыюць і на вуліцы можна спаткаць людзей, якія моцна “чўхаюцца”. Лазьні толькі 2 ў с. Танежы і адна ў Слабадзе. Па сельсавеце ёсьць 20 чалавек хворых на “каўтун”. Веды па санітарыі і гігіене не распадсюджваюцца сярод насяленьня.
Сямейны быт зусім просты. “Мат” пануе, часта бываюць сваркі, ніякага выхаваньня для дзяцей. Хлопцы жэняцца маладымі ад 18 да 20 год. Апошні час багата выпадкаў ёсьць, калі хлопцы без усялякіх сватоў бяруць дзеўку замуж. Ёсьць сем‘і, ў якіх больш 10 дзяцей.
Малых дзяцей падкормліваюць “суслаю” (трапка з хлебам і цукрам).
Сярод насяленьня часам захаваліся старыя звычаі і абрады. Прывядзем найбольш цікавыя. Пры пабудове хаты перад тым, як пачынаць гэта, гаспадар ці гаспадыня ідзе да знахара, каб ён параіў, як трэба ставіць хату ці вокнамі на ўсход, ці дзьвярыма на захад і інш. Пры закладцы першага вянка гаспадар спраўляе пip - багата гарэлкі, каб у новай хаце добра і весела жылося. Пад куты кладуць срэбныя грошы.
Цікавы звычай на Купалу. У гэты дзень жанчыны ўстаюць вельмі рана перад усходам сонца. Яны кажуць, што ў гэты дзень само сонца купаецца. Бяруць дзяцей, распранаюць іх і самі распранаюцца ды голымі качаюцца ў аусе (каб ніхто ня бачыў). Робяць гэта, каб з цела сышла кароста ці іншая хвароба.
На першы дзень вялікага пасту пякуць аладкі “дужыкі” і думаюць: хто іх зьесьць, той будзе адчуваць сябе дужым увесь год.
За дзень да Купалы з травы “самасец” плятуць вяроўку і ў раньні на Купалу вяроўку гэтую перакідаюць праз вуліцу і якая карова ня хоча ісьці праз вяроўку, дык яе гаспадыня ведзьма. Наогул шаптухам, гадальшчыцам вельмі вераць. На хутары Сярэднія Печы жыве “Саломенная баба”. Яна гадае на саломе і да яе шмат прыходзіць народу за дзесяткі верст.
Бытавыя ці абрадавыя песьні ўжо мала захаваліся. Моладзь пяе пахабныя прыпеўкі, занесеныя ў часе вайны і окупацый, прычым саромныя песьні часта сьпяваюць і дзяўчаты.
Мова захавалася старая і часта можна пачуць вельмі рэдкія сло¬вы, якія ня знойдзеш у слоўніках. Замест былога „ѣ” у гутарцы чуваць дифтонг іе (дзіед). Гук ы часта чуваць як у (було, мула). Аканьня няма. Кажуць “молоды”.

Р.Н. Гацко
НАШ КРАЙ № 12 (51) 1929 г.