Морва і шаўкаўніцтва ў Азяранах Тураўскага раёну Мазырскай акругі. М.Зьбіткоўскі. НАШ КРАЙ № 12 (51) 1929 г.


Мазырская акруга багата пасадкамі шаўкавічных дрэў, якія, як вядома, зьяўляюцца падставаю для шаўкаўніцтва. Пералік месцазнаходжаньняў гэтых дрэў у Мазыршчыне складае ўжо даволі прыкметны сьпіс, які, напэўна, павінен яшчэ значна павялічыцца, бо поўнага падіку месцазнаходжаньняў шаўкавічных дрэў Мазыршчыны яшчэ ня зроблена. Але да гэтага часу ўжо вядома, што дарослыя дрэвы морвы ў рознай колькасьці ёсьць у наступных пунктах Мазыршчыны: 
Г. Мазыр, м-ка Юравічы, в. Барбарава, м-ка Нароўля, в. Слабада, м-чка Скрыгалава, в. Дзернавічы, в. Белая Сарока, Ліпаўскі Саўгас, в. Перароў, в. Пагост, м-ка Петрыкаў, в. Азяраны.
Такім чынам Мазыршчына мае 12 пунктаў, у якіх адразу можа распачацца шаўкаўніцтва.
Апошні з пералічаных пунктаў, в. Азяраны, у Тураўшчыне, паводле ліку дарослых шаўкавічных дрэў зьяўляецца вельмі цікавым ня толькі для Мазыршчыны, але і для ўсёй Беларусі Упяршыню аб гэтым месцазнаходжаньні шаўкавічных дрэў стала вядома з артыкулу дэндролёга Георгіеўскага 1).
У 1929 годзе я меў магчымасьць быць у Азяранах і дакладна пералічыць шаўкавічныя дрэвы, якія там знаходзяцца. Усяго ў Азяранах ёсьць наступная колькасьць дарослых шаўкавічных дрэў: 

Каля сядзібы Азяранскага лясьніцтва - 110 экз. 
Пасярэдзіне саду лясьніцтва – 15 экз. 
На могілках – 80 экз. 
Каля царквы – 10 экз. 
У вёсцы каля коопэрацыі – 4 экз. 
Усяго - 219 шт.

Такім чынам Азяраны маюць для шаўкаўніцтва так званы “кармавы фонд”, які налічвае 219 2) дарослых шаўкавічных дрэў. У гэтай колькасьці дарослыя дрэва морвы наўрад ці можна спаткаць дзе-небудзь у іншай мясцовасьці на Беларусі і, зразумела, цікава высьветліць, якую карысьць можа даць той капітал, якім, бязумоўна, зьяўляюцца гэтыя пасадкі морвы ў Азяранах. Пачнем з такіх разьлікаў.
Для кармленьня вусеняў шаўкавіка, якія вылупляюцца з адзінкі граны (яек шаўкавіка) вагою 4,25 гр. (1 залатнік) патрэбна ня звыш 144 kgr. (9 пуд) лісьця морвы. Гэтую колькасьць лісьця магуць даць 4-5 дарослых дрэў морвы 1).


Пры мэтазгодным карыстаньні пасадкамі морвы штогодна магчыма карыстацца 110-ю дрэвамі з тым, каб другая палова пасадкі адпачывала ад збору лісьцяў. Пры гэтай умове магчыма атрымаць досыць лісьцяў для кармленьня шаўкавікоў, якія выйдуць з 93 грам. (22 залатн.) граны. 
4,25 гр. (1 зал.) граны ў выніку выкармкі даюць у сярэднем 8 kgr. (20 фунт.) шоўкавых коканаў, а з 92 грам. (22 залатн.) дадуць усяго 176 kgr. ці 11 пудоў коканаў. 
1 krg. гэтых сырых коканаў у залежнасьці ад іх якасьці каштуе ад 1 р. 10 кап. да 1 р. 60 кап. а, значыць, 176 krg, коканаў каштуюшы ад 193 руб. - да 281 р. 60 кап., ня лічачы кошту шоўкавай ваты і іншых адходаў, якія таксама зьяўляюцца каштоунымі матаряламі.
Гэтую суму можна атрымаць пры рэалізацыі коканаў сырымі, г. зн. адразу пасьля збору. Калі-ж гэтыя коканы будуць апрацованы (замораны і высушаны), то яны хоць і трацяць вагу, але цана іх павялічваецца. 3 3-х кілёграмаў сырых коканаў атрымліваецца 1 kgr. сухіх, ці з 176 kgr. 58 kgr. сухіх коканаў. За гэтыя сухія коканы плацяць ужо за 1 kgr. па 5-6 руб., а ўсе 58 kgr. каштуюць ад 290-350 руб.
Атрымліваць тэты прыбытак ад шаўкаўніцтва пры скарыстаньні ўсяго ліку пасадак морвы ў Азяранах магчыма ў сэзон выкармкі

Тутавыя дрэвы каля Сядзібы Азяранскага лясьніцтва

(11/2 - 2 месяца) штогодна. Прымаючы над увагу тое, што Азяранскія пасадкі морвы, з тэй пары як яны сталі дарослымі і да апошняга году, ня ўтылізаваліся ў працягу 30 гадоў да сучаснага моманту, то ня будзе за надта лічыць, што за паказаны тэрмін Азяраны страцілі магчымага прыбытку ад шаўкаўніцтва ня менш як на 10.000 руб.
Занятак шаўкаўніцтвам пры гэтым ані не затрымаў-бы ніводнай галіны сельскае гаспадаркі, не адцягнуў-бы да сябе занятый ў гаспадарцы працоўныя рукі, бо звычайна шаўкаўніцтвам займаюцца жанчыны, падлеткі, старыя і інваліды. Такім чынам, займаючыся шаўкаўдіцтвам гаспадарка ня толькі нічога ня страціла б, а, наадварод, набыла-б прыбытак, які стварылі-б тыя рукі, якія часта ня маюць аніякага заробку.
Таксама заслугоўвае ўвагі і тое, што пасадкі морвы ў Азяранах не займаюць спэцыяльных кавалкаў зямлі, а зьяўляюцца абсадкамі навокал саду, могілак і г. д.
У памяці старых жыхароў Азяран захаваліся ўспаміны аб узьнікненьні гэтых пасадак морвы. Каля 40 гадоў таму назад у Азяранах быў лясьнічы Зубачэўскі, дзякуючы ініцыятыве якога ўпяршыню была разьведзена морва ў Азяранах. Гэты лясьнічы цікавіўся культурай морвы і шаўкаўніцтва. Дзеля гэтага ён у 1890-91 годзе пасеяў насеньне морвы, якое паводле ўспамінаў сьведкаў узышло “як канапля”. Калі ўсходы морвы падрасьлі, яны былі пасаджаны ў паказаных вышэй мясцох і часткова былі раздадзены ўсім, хто хацеў расьціць гэтыя карысныя дрэвы. Такім чынам зьявіліся пасадкі дрэў морвы і ў вёсках навакол Азяран (Пагост, Перароў і інш.).
Давесьці сваю спробу да практычнага разьвядзеньня шаўкаўніцтва Зубачэўскаму не давялося, бо ён пераехаў у іншае месца. Пасадкі засталіся бяз догляду, частка іх была зьнішчана, але з таго, што захавалася, мы маем цяпер добрыя дрэвы. У мінулым 1928 годзе была праведзена ў Азяранах першая за ўвесь час існаваньня там пасадак морвы паказальная выкармка шаўкавікоў. Ажыцьцявіць выкармку стала магчыма дзякуючы падтрыманьню гэтае справы з боку ВСНГ Бел., які даў на гэта сродкі з дазволу Саўнаркому БССР. Выкармка праводзілася ў некалькіх пунктах БССР (у Менску, у Шарсьціне, у Борхаве Гом. акр.) у тым ліку і ў Азяранах. Адным з сваіх вынікаў гэтыя выкармкі мелі шырокае азнаямленьне насельніцтва з шаўкаўніцтвам. Трэба адзначыць прыхільныя адносіны да гэтай справы з боку мясцовай улады і мясцовых устаноў, якія дапамагалі стварэньнем ма¬гчыма лепшых умоў для правядзеньня выкармкі.
Вялікая зацікаўленасьць, з якой у працягу ўсяго пэрыоду выкармкі адносілася да яе насельніцтва, вызначылася яскрава як у колькасьці наведальнікаў так і ў актыўнасьці іх. Было шмат такіх “гарачых дзён” на выкармцы ў Азяранах, калі лік наведальнікаў быў звыш 100 асоб і т. Кірэеву, які праводзіў гэтую выкармку, у тыя дні прыходзілася без перапынку ад раніцы да позьняга часу ночы праводзіць бяседы, даваць тлумачэньні і адказы на запытаньні шматлікіх наведальнікаў азяранскага часовага шаўкаўнічага пункту.
Выгоднае месцазнаходжаньне выкармкі - памяшканьне Азяранскага лясьніцтва, якое знаходзіцца каля бойкага шляху, давала магчымасьць шэрагу людзей зірнуць на выкармку пры праезьдзе папутна, а шматвусная чутка аб тым, што ў Азяранах “робіцца шоўк”, шпарка распаўсюджвалася па Тураўскаму раёну. 3 наведальнікаў былі і такія, якія прыходзілі пабачыць шаўкавікоў з вёсак адлеглых на 20 кілёмэтраў ад Азяран. Некаторыя, якія жадалі непасрэдна назіраць як шаўкавікі пачнуць рабіць коканы, наведвалі выкармку сыстэматычна па некалькі разоў на тыдзень.
Нязвычайная навіна гэтай справы ў Азяранах для тых сялян, якія ніколі яе ня бачылі, не зрабіла перашкоды заўважыць ім тыя асаблівасьці занятку шаўкаўніцтвам, якія зьяўляецца для яго характэрнымі: 1) выкармка - справа простая, ёю могуць займацца дзеці, 2) патрэбныя да выкармкі прылады (этажэрка, здымнікі і каконьнікі) зусім ня цяжка зрабіць уласнымі рукамі.
Хто быў даўней на поўдні і бачыў там шаўкаўніцтва, зусім не чакаў сустрэць выкармку ў Азяранах. Ня было і думкі аб тым, што гэтым магчыма займацца ў нас на Беларусі. Вось што кажа аб шаўкаўніцтве ў Азяранах т. Богуш жыхар м-чка Турава, сакратар тураўскага РВК: 
“Пражыў у гэтым раёне ўжо каля 27 гадоў і ня ведаў, што ў умовах яго ёсьць магчымасьць здабываньня шоўку; цяпер бачу, што магчымасьць ёсьць. Пажадана рабіць як найбольш такіх спроб і гэтым самым паказаць нашым працоўным, што мы можам самі вырабляць шоўк без завозу з буржуазных краін“.
Toe самае кажа сялянская моладзь. Сакратар Азяранскай ячэйкі ЛКСМБ, т. Вэцік выразіўся так: 
“Мы комсамольцы Азяранскай ячэйкі дагэтуль амаль што ня зналі пра шаўкаўніцтва і толькі пры Савецкай уладзе яго ўбачылі, а дзеля гэтага ячэйка шле сваё шчырае прывітаньне нашаму ВСНГБ, які сярод гушчаў сялянства організоўвае ўсялякага роду паказальныя мерапрыемствы і з іх асабліва шаўкаўніцтва, аб якім яшчэ нядаўна мы і ня думалі. Цяпер-жа мы комсамольцы популярызуем шаўкаўніцтва сярод насельніцтва, бяручы прыклад ад Азяранскага шаўкаўнічага пункту, які нам відавочна паказаў як разводзяць шаўкавікоў на Беларусі“.

Выкармка шаўкавікоў у в. Азяраны

У ліку іншых наведальнікаў азяранскае выкармкі былі экскурсіі вучняў з настаўнікамі Тураўскай сямігодкі і бліжэйшых школ, а так-сама прадстаўнікі розных устаноў раёну. Усе яны вельмі цікавіліся выкармкай і рабілі заўвагі і прапановы ў тым напрамку, што трэба шырэй популярызаваць шаўкаўніцтва, хутчэй пераходзіць ад дасьледчых спроб да прамысловай практыкі.
Непасрэдны ўдзелупрацы, прыняла настаўніца Пагосцкай школы, якая ўзяла частку чарвы для кармленьня яе ў Пагосьце да атрыманьня коканаў.
К 9 жніўня выкармка была ў галоўнай сваёй частцы скончана. Тая частка чарвей, якая яшчэ не зрабіла коканаў, была пакінута ў Азяранах для сканчэньня іх кармленьня. Усяго было атрымана 5 kgr. коканаў, ня лічачы тых коканаў, якія атрымаліся ў Пагосьце і якія засталіся ў Азяранах.
Той штуршок, які быў зроблены азяранскай выкармкай шаўкавіка адбіўся на нарадзе старшынь рабочкому Саюзу с-г. і лясных працаўнікоў Тураўскага раёну ад 4/VIII-29, дзе быў заслуханы даклад студ. БДУ, т. Кірэева, аб шаўкаўніцтве на Беларусі, нарадай былі зроблены адпаведныя пастановы аб разьвядзеньні морвы ў лясьніцтва Тураўскага раёну і аб растлумачальнай працы па шаўкаўніцтву.
Як ажыцьцёвіцца гэтая пастанова організацыйна - пабачым, але можна констатаваць той факт, што справа шаўкаўніцтва ў тураўшчыне зрушана з таго становішча застою, у якім яна знаходзілася ў працягу апошніх 30 гадоў. Далей пажадана, каб пасьля першых спроб у Азяранах стварылася-б шаўкаўнічая арцель прамысловага характару.
Такая арцель у сваім ажыцьцяўленьні і разьвіцьці дала-б першы на Беларусі прыклад колектывізацыі і коопэраваньня гэтае справы. Неабходна пры гэтым адзначыць, што пры распаўсюджаньні шаўкаўніцтва, як у Тураўшчыне, Мазыршчыне, так і па ўсёй Беларусі не магчыма абыйсьціся без настаўніцтва. Трэба спадзявацца, што Наркамасьветы зьверне ўвагу на пэдагогічную прыгоднасьць шаўкаўніцтва для школ. І школы і краязнаўчыя т-вы (па прыкладу Мазырскага) павінны ўвесьці справу шаўкаўніцтва ў цыкль сваёй працы.

М. Зьбіткоўскі


Літаратура да практычнага азнаямленьня з шаўкаўніцтвам

1. А.Д. Платова. Выкормка шелкавичных червей изд-во „Новая Деревня", Москва 1929 г. ц. 20 к. 
2. И.Л. Гольдарбейтер. Шелководство, разведение шелковицы и шелковичного червя Гостехиздат, Москва, 1926 г. ц. 30 к. 
3. Проф. Российский. Шелководство в крестьянском хозяйстве. Госиздат Москва 1927 г. ц. 18 к.
4. Б. Іолле. Руководство к разведению тутового дерева и шелковичных червей. Одесса 1910 г. ц. 30 к. 
5. Иванов. Наставление к размотке коконов. Тифлис 1899. 
6. Платов К. Д. Пособие к организации тутового питомника. Изд. Средне-Азиатского О-ва Туркшелка. ц. 15 к. 
7. Лункрегаузен Ф. Указания для разведения шелковицы из семян. 
8. Проф. Щепотьев А.С. Краткий очерк шелководства. Тифлис 1915 г. ц. 20 к. 
9. В. В. Линде. Шелковая промышленность за 10 лет. Сборник статей Наука и техника СССР. Изд. работника просвещения 1928 г.
У. Ю. Руткоўскі.

1) Георгиевский—Древесные и кустарниковые породы произрастающие в Белоруссии 
1. Дендрологический очерк. Зап. Ин-та С/хоз. и Лесоводства в г. Минске, вып. VI-1925 г. 
2) У артикуле Крукоўскага колькасьць дрэў морвы ў Азяранах значна зьменшана (50) супроць запраўднай колькасьці 219.
Крукоўскі. Разьвядзеньне шаўкаводзтва на Мазыршчыне. “Зьвязда” 3/Х 1929 г. № 226.
2) А. Д. Платова. Выкормка шелковичных червей. 3-е изд. 1929 г. под ред. Бн. Михина. Москва, изд,-Новая Деревня ц. 20 коп.


НАШ КРАЙ № 12 (51) 1929 г.