Шаўкоўніцтва ў Тураўскім раёне. "Савецкая Краіна" №12 (23), Сьнежань, Менск - 1932


Досьледы па разьвіцьцю шаўкоўніцтва ў раёне распачаты ў 1930 г. Сыравіннай базай для выкармкі шаўкавічных чарвей паслужыла наяўнасьць у раёне 242 дрэў морвы (шаўкавіцы Магізаева) у ўзросне ад 30 да 40 гадоў, якія знаходзяцца ў 4-х насельных пунктах, на адлегласьці адзін ад аднаго да 5 клм (Азяраны 219 дрэў, Пагост 12 дрэў, Старажаўцы 10, Перароў 1 дрэва). Да 1930 г. гэтыя дрэвы нікім не скарыстоўваліся і аб шаўкоўніцтве ніхто ня меў паняцьця. У 1930 г. пасьля праведзенага абсьледваньня з боку Мозырскага краязнаўчага т-ва ў Азяранах па ініцыятыве лесавода Ліцьв'іна ўпяршыню была організавана арцель па выкармліваньню шаўкавічных чарвей у колькасьці 12 чал. Гэтай арцельлю і былі распачаты досьледы разьвіцьця шаўкоўніцтва. На працягу летняга пэрыоду ў 1930 г. была зроблена адна выкармка вусенюпапрадухі шаўкоўнай (шелкопряда), у выніку якой атрымана 40,4 кг коканаў. Апрача гэтага, у тым-жа годзе пад кіраўніцтвам кіраўніка шоўкаводнай экспэдыцыі Інстытуту прамысловасьці БССР тав. Камаровай была зроблена яшчэ адна выкармка і здабыта 60 кг коканаў. Такім чинам, за сэзон было зроблена 2 выкармкі і здабыта 100,4 кг коканаў. Пры аналізе коканаў у Інстытуце прамысловасьці БССР яны аказаліся даволі высокай якасьці і фігуравалі на Ўсебеларускай выстаўцы прамысловасьці і сельскай гаспадаркі ў 1930 г. як каштоўны экспонат. Частка-ж іх пераслана на шоўкаводную фабрику для пераапрацоўкі. Па наяўным даным пры пераапрацоўцы коканаў на шоўкаводнай фабніцтва была перадана Азяранскаму колгасу, які спэцыялістаў ня меў і гэтаму пытаньню не аддаваў сур'ёзнай увагі, не даацэньваў важнасьці гэтай справы, а аднёсься опортуністычна; у выніку ўсяго гэтага заместа 1000 кв. мэтраў, гадавальнік быў закладзены толькі на 100 кв. мэтрах і то з прычыны безгаспадарчага догляду і адсутнасьці праполкі гэты гадавальнік на 70% загінуў. Заместа на- мечаных 2-х выкармак шаўкавічных чарвей праведзена была толькі адна выкармка, якая дзякуючы няўмеламу догляду дала толькі 8 кілёграм коканаў. Пасадка-ж чаранкоў праведзена на плошчы 7 га. 3 пачатку засеву рост чаранкоў ішоў здавальняюча, але-ж дзякуючы таму, што ўчастак, дзе пасеены чаранкі, не агароджаны і служыць пасьбішчам для жывёлы, то і выгляд іх цяпер дрэнны.
У 1932 г. выкармка шаўкавічных чарвей у Азяранскім колгасе і па раёну зусім не праводзілася і кармовы фонд застаўся не скарыстаным.
Па контрольным-жа лічбам было намечена засеяць сеянцаў морвы на плошчы 100 га. з якіх вясною 50 га і восеньню 50 га, для гэтага патрэбна было 2 мільёны сеянцаў. На правядзеньне гэтай работы было адпушчана 10.000руб. крэдыту, але-ж паколькі пасадачнага матар’ялу ў раён ня было завезена, то і пасадка не праведзена і крэдыты ня выкарыстаны.
Такім чинам, пасьпяхова распачатыя досьледы разьвіцьця шаўкоўніцтва у раёне ў 1930 г., ня гледзячы на наяўнасьць кармовага фонду і пэрспэктыў разьвіцьця дзякуючы няўважлівым адносінам з боку раённых колгасна-коопэрацыйных організацый і Азяранскага колгасу — за апошнія 2 гады знаходзяцца ў заняпалым стане і справа гэта ў далейшым не прасоўваецца на перад, бо шаўкоўніцтва ў вытворчыя пляны колгасаў ня ўключалася.
Улічваючы, што разьвіцьцё шаўкоўніцтва дае вялікую карысьць і зьяўляецца рэнтабельнай і экономічна-выгоднай дапаможнай галіной соцыялістычнай сельская гаспадаркі, — у другой пяцігодцы раёну намячаецца гэтую справу ў значнай ступені пашырыць і праводзіць досьледы з пасадкай морвы пры буйных колгасах, савгасах, школах, лесаўчастках і на бросавых землях, а ў першую чаргу поўна выкарыстаць наяўную сыравінную базу і куставыя морвы ў Азяранах.
Для пашырэньня кармовага фонду намечана набыць пасадачны матар'ял праз закладку гадавальніку з пасевам морвы да 0,5 га, з якой плошчы можна атрымаць да 250.000 сеянцаў.

Г. Кернажыцкі.

"Савецкая Краіна" №12 (23), Сьнежань, Менск - 1932