Мазырска-Гомельская этнографічная экспэдыцыя. НАШ КРАЙ № 10 (49) 1929 г.


Катэдра этнографіі БАН організавала летам этнографічную экспэдыцыю па лініі Скрыгалава—Брагін. У экспэдыцыі прыняў удзел і навуковы сакратар ЦБК т. Касьпяровіч, як член катэдры. Ён пранавау у экспэдыцыі з 23 чэрвеня да 15 ліпня 1929 году і выканаў маршрут: Мазыр—Юравічы—кругом па Юравіцкаму раёну — Хойнікі. Ім запісана каля 200 нумароу фольклёру, сярод якога шмат цікавых космогонічных казак і народных апавяданьняў, зафіксавана каля 50 народных гульняў, з якіх зьнята 12 фотографічных здымкаў, зарысавана каля 40 узораў мясцовых народных вышывак і ператыканьняў з захаваньнем колераў і занатавана біографія надзвычайна цікавага дзеда з в. Аўцюкі Юравіцкага раёну. Трэба адзначыць вельмі спрыяючыя адносіны да працы экспэдыцыі з боку Юравіцкага РВК.
Аб працы другіх членаў экспэдыцыі пісалася ў другім месцы.

НАШ КРАЙ № 10 (49) 1929 г.