Кароткі нарыс монографічнага апісаньня паўднёва-заходняй часткі Лельчыцкага раёну, Мазырск. акр. А. Шаўковіч і М. Курыловіч. НАШ КРАЙ № 4 (55) 1930 г.

Кароткі нарыс монографічнага апісаньня пауднёва-заходняй часткі Лельчыцкага раёну, Мазырскай акругі; цэнтар — Мілашэвіцкі сельсавет. 30.V.29 веска Мілашэвічы Лельчыцкага раёну. 176х222 мм., 76 бал., з малюнкамі, табліцамі і ўкладнымі картамі; пісаны рукой на абодвых бакох балоны.

Мілашэвічы знаходзяцца ў 65 кл ад чыгуначнай станцыі і 55 кл ад параходнай, а таму вельмі прыемна пераканацца, што краязнаўчая праца пачынае ахапляць самыя глухія куткі БССР. Рукапісны зборнік аб Мілашэвіцкім сельсавеце цікавы тым, што адлюстроўвае шчырае імкненьне аўтара — сапраўднага краязнаўцы зразумець асноўныя процэсы прыроднага і экономічнага жыцьця невялікай тэрыторыі, даступнай яго нагляданьням. Для складаньня зборніка затрачена бязумоўна вялікая энэргія і шмат часу, але думаем, што праца недарэмнай была для аўтара, яна пашырала яго сьветагляд, яна штурхнула яго зрабіць некаторыя практычныя вывады і прапановы, яна зьвязала яго з сучаснасьцю.

Што мы знаходзім у зборніку аб Мілашэвіцкім с.с. Больш за ўсё мы маем вестак аб природных умовах і зьявах гэтай тэрыторыі. Праўда, гэтыя природныя зьявы не паданы ў пэўнай сыстэме і пляне, але для мясцовых пранаўнікоў яны не пазбаўлены цікавасьці. У першую чаргу даюцца весткі і нагляданьні надсьнегавым насьцілам 1928-29 г. Усе нагляданьні ілюструюцца належнымі дыяграмамі, лічбамі, але аўтар робіць памылку, калі характарызуючы зіму 1928-29 г. і раўнаючы яе з зімой 1920-21 г., дае вывад, што такія сьнегавыя лютыя зімы, якая была ў 1928-29 г. паўтараюцца рэгулярна, прыблізна праз 8 год.

Іншыя природныя зьявы, якія зарэгістраваў і абагуліў аўтар, наступныя: нагляданьні над тэмпэратурай паветра (сярэдняя t зімы), над ветрам, колькасьцю ападкаў, над рэжымам вод і інш. Асабліва шмат нагляданьняў падана з галіны фэнолёгіі (кастрычнік — лістапад 1928, люты — май 1929 г., параўнальныя табліцы асноўных фэнзьяў 1928-29 г.), хоць аўтар прызнаецца, што за летні час немагчыма дань фэнолёгічныя весткі, бо ён быў у ад'езьдзе. Назіраючы за рэжымам вод, аўтар падкрэсьлівае заўважаны ім факт, які наносіць значную шкоду мясновай гаспадарцы. Гэта—забалачваньне мясцовых сенажацяй у выніку няправільнай пабудовы млына на р. Вубарці.

Дае аўтар апісаньні глебы с.с., праўда, вельмі павярхоўныя, і некаторыя археолёгічныя весткі. Так, напр., т. Шаўковіч, відаць, не здагадваенна, што ім адкрыта нэолітычная стаянка на паўночным беразе возера Замошша, магчыма досыпь багатая. Пра другое возера Прыбалавіцкае ён кажа, што з яго выцягвалі сенямі сярпы, вілы, глякі, але на жаль ня кажа аб гэтым больш дакладна.

Досыпь поўпае даецца аўтарам апісаньне лясоў с.с. і тут відаць, што лясная проблема вельмі блізка аўтару, бо ён у гэтым разьдзеле больш за ўсё дае пэрспэктывы, якія наогул патрэбны ў кожным краязнаўчым досьледзе.

Таксама хоць і няпоўны, але маюць цікавасьць падрабязныя весткі аб росьце с. гаспадаркі і насяленьня сельсавету, пачынаючы ад 1923 г. Разам з гэтым аўтар робіць і некаторыя заўвагі аб бытавых умовах вядомых яму вёсак. Тут хоць і павярхоўнае этнографічнае апісаньне, але некаторыя досыць цікавыя вывады і весткі ёсьць у аўтара. Такімі напрыклад, зьяўляюнна весткі аб сялянскай архітэктуры, у якіх аўтар кажа: “калі прыдзеш у хату, дык заўсёды з правага, або з левага боку стаіць печ, гледзячы на тое, з якога боку вуліцы хата. Калі з левага, дык і печадуваходу з левага боку і наадварот”.

Гэта, мусіць, ня зусім так. Трэба было-б заўважыць, які кірунак вуліцы ў адносінах да частак сьвету, бо пабудова хат і асабліва печы бязумоўна знаходзіцца ў сувязі з надзвычайна старымі мітолёгічнымі сьветапоглядамі. Другая цікавая дэталь якую падае аўтар — гэта вялікае ўжываньне кіслай ежы насяленьнем сельсавету. Ці не знаходзіцца гэта ў сувязі з балотнай мясцовасьцю?

Урэшце, аўтар піша аб вялікай прыхільнасьці насяленьня да гарэлкі. Падае некаторыя весткі, але бязумоўна перавялічвае, калі кажа: „Каханьне (?) да піцьця гарэлкі даходзіць да таго, што некаторыя сяляне бяруць з коопэрацыі гарэлку ня літрамі, а цэлымі “чацьвярцямі”. За студзень месяц 1929 г. распрадана сялянам с. саветаў Бараўскага, Мілашэвіцкага і Глушкавіцкага 4000 літраў.

Наогул праца Шаўковіча вельмі цікавая з краязнаўчага боку. Асноўным недахопам яе, што не дае магчымасьці зьмясьцінь яе ў друку—зьяўляецца адсутнасьць пэўнага пляну і значны памер зборніка, які ахапляе ўсё “патроху”. Лепш было-б даваць тэматычнае апісаньне сельсавету, што і наглыбіла-б краязнаўчыя досьледы і накіравала-б думку аутара ў пэўны, строга акрэсьлены бок. У даным зборніку, трэба сказаць, і намячаўся такі ўхіл: мэтэоролёгія, фэнолёгія і лясная гаспадарка сельсавету.

A. Шашалевіч.

НАШ КРАЙ № 4 (55) 1930 г.