Воўк у сяле. Паляўнічы Беларусі №1, Красавік 1927 г.
Воўк у сяле.
(Слабада на Мазыршчыне)
(Слабада на Мазыршчыне)
У трох кілёмэтрах ад раённага цэнтру Слабада так многа разьвялося
ваўкоў, што кожную ноч у вёсцы М. Зімовічы з сялянскіх хлявоў цягаюць яны
сьвіней, авечак і цялят і ужо дабіраюцца да людзей. Ноччу з 22 на 24 лютага забраўся
воўк у сярэдзіну вёскі на двор да аднаго селяніна і пачаў цягнуць з хлява
сьвіньню. Сьвіньня нарабіла піску, і селянін выбег на двор бараніць яе ад
ваўка. Воўк, кінуўшы сьвіньню, напаў на селяніна, парваў яму бараду да касьцей
і хацеў задушыць на сьмерць, але жонка гэтага селяніна памагла яму адбараніцца
ад ваўка.
Саюзу паляўнічых Слабодзкага раёну трэба зьвярнуць на гэта ўвагу і зрабіць у раёне М. Зімовіч хоць адну аблаву за некалькі гадоў, бо скора няможна будзе прайсьці з-за воўкаў і па вуліцы вёскі.
Т.