Чыя віна? Паляўнічы Беларусі №5, Лістапад 1927 г.
(Слабада, Мазырскай акру'гі)
Часта прыходзіцца чытаць аб нападках на
грамадзян, быццам за іх несьвядомасьць аб тэй шкодзе, якую прыносяць ваўкі
сельскай гаспадарцы і адсюль непрадстаўленьне патрэбнага ліку ганцоу для аблаў.
Многа таксама гаворыцца аб кантакце працы
с.-с. з саюзам паляўнічых у справе барацьбы з драпежнікамі. Вось тут мне і
хочацца сказаць пару слоў аб гэтым. Я ня буду абаронцам гэткіх фактаў, а толькі
скажу з асабовага вопыту, што больш за ўсё тут вінаватыя не сяляне, ня іх несьвядомасьць,
а с.-саветы, якія на барацьбу з ваўкамі глядзяць як на забаву саюзу паляўнічых
для сваей пацехі.
Вось характэрны прыклад. Па ініцыятыве
бюро Слабодзкага каляктыву паляўнічых была назначана аблава на ваўкоў у
ўрочышчы “Алес”, што каля самай вёскі Майсеяўкі, слабодзкага с.-с. і зусім бліз
ка ад самай Слабады. Ваўкі тут амаль кожны дзень цягаюць авечак і сьвіней.
Загадзя быў згавор са Слабодзкім і Скрыгалаўскім с-саветамі аб дачы ня менш 150
чалавек ганцоў. Слабодзкі с.-савет пасьмейваючыся гаварыў: — У мяне няма такога
палажэньня, каб даваць вам ганцоў.
Дагаварыліся. Збор ганцоў быў назначаны ў “Гарадку”
а шостай гадзіне раньніцы. Здаецца ўсё добра... але-ж гэта толькі здаецца.
Сабраліся паляўнічыя за 30, а то і далей, верст. Чакалі, чакалі ганцоў — няма.
Пачалі лаяцца на Ўпаўнаважанага і парашылі ісьці дамоў. Нарэшце парашылі яшчэ
паспрабаваць шчасьця, запрэгчы каня і адскочыць у вёску Майсеяўку.
Сустракаем мясцовых сяброў с-с.— “Вы-ж
чаму не далі ганцоў”. — “А браткі мае, — кажуць сябры с.-с.— мы-ж нічоіа ня
ведалі і ад вас упершыню чуем, што сёньня аблава: ніхто нас аб гэтым не
паведаміў. А каб ведалі, дык усім сялом вышлі,а то няма ратунку ад ваўкоў”.
Сабралі неяк 28 ганцоў, большая частка
дзяцей. Дадалі ў ганцы крыху стралкоў і пачалі аблаву. Было забіта чатыры
ваўкі.
Чыя віна ў тым, што як агульнае зьявішча
раённым калектывам
паляўнічых не даюць ганцоў і пагэтаму
большасьць аблаў канчаецца нічым? На мой погляд Белкахотсаюзу трэба з належнымі
ворагамі ўлады дагаварыцца каб: або давалі ў неабходным ліку ганцоў бесплатна,
або ўстанавіць плату. Калі гэта ня будзе зроблена, мы павінны будзем адмовіцца
ад барацьбы з ваўкамі, бо цяперашпее становішча толькі нас дыскрэдытуе.
А колькі іх уцякло праз ганцоў назад і ўсё таму, што мала было ганцоў.
Ільлінкоўскі.