Дэлегатка Крываносава. (У вёсцы Прудок, Мазырскай акругі).

Выбіралі ў прошлым годзе нашых дэлегатак, каб яны хадзілі на валасныя жаночыя сходы, дык яны спужаліся таго, што надта далёка хадзіць. Але нічога, пайшлі раз, другі і прывыклі. Хадзілі нават у мароз і сьнег да валасного выканаўчага камітэту за 15 вёрст. Далей-болей дэлегаткі в. Прудок зацікавіліся тым, як выпісаць журнал і газэту, каб ведаць, што робіцца на сьвеце. Дэлегатка М. И. Крываносава сама пришла ў Мазырскі жаночы аддзел і дала грошы, каб ёй выпісалі сялянскую газэту і журнал “Бязбожнік”. А на вёсцы сялянкі ідуць да Крываносавай па ўсякім справам, а яна ўжо мае сувязь с жаночым аддзелам і заўсёды дае сялянкам адказ на іх пытаньні. Усе жанчыны вельмі здаволены сваёй дэлегаткай. Але ёй мала ёсьць дапамогі, яна адна, апрача гэтага мужчыны блага глядзяць на яе, што яна стаіць на варце сярод жанчын. Сялянкі, хадзеце на сходы, чытайце свой журнал “Беларуская работніца і сялянка”, пішэце самі, гэта нічога, што вы хораша ня ўмееце пісаць, як напішаце, так і добра будзе.

Сялянка.