Стэпа — дэлегатка. (Каралінскі раён, Мазырскай акругі).

Зімой гэтага году ў нас выбралі дэлегацкі інстытут, які прыступіў адразу да працы. Усяго ў ім 48 чалавек, з іх адна служачая, астатнія — сялянкі і жанкі кустароў. Сходкі правадзілі 1 раз у месяц. У апошнія часы была і конфэрэнцыя, якая рашала такія пытаньні: збор с.-гасп. налогу, аб лясох, зямельнае будьўніцтва і інш. Гэтыя пытаньні вельмі зацікавілі дэлегатак. Усе дэлегаткі актыўны, але з усіх лепшая Стэпа Анішчэнка, сялянка 50 гадоў. Жыве яна ў весцы Дабрынь, над якой саюз Рабпрос узяў шэфства. У Стэпінай хаце знаходзіцца бібліотэка, падараная шэфам. Вось, як толькі хлопцы з дзяўчатамі сходзяцца на гульні, Стэпа адрззу з'яўляецца сярод іх і застаўляе іх газэты ды кнігі чытаць. Цяпер пасьля раёнаваньня Стэпа Анішчэнка кандыдат ў Раёны Спаўняючы Камітэт.

Розман.