10 новых калгасаў. (Юравіцкі р., Мазыршчына). Савецкая Беларусь, №243 (2431) Субота 20-га кастрычніка 1928 г.

За гэты год лік калгасаў у райёне ўзрос з 3 да 13. У мінулым годзе калгасы аб’ядналі толькі 27 гаспадарак, у гэтым годзе іх ужо ў калгасах 145. Па сацыяльнаму складу значны процант беднаты, але пераважная большасьць застаецца за серадняком. 3 усіх калгасаў два ёсьць нацыянальныя, якія ўжо існуюць некалькі год. У працы гэтых калгасаў ёсьць значныя дасягненьні ва ўсіх галінах сельскае гаспадаркі. Напрыклад, яўрэйскі калгас разводзіць добрых ёркшырскіх сьвіней, якія даходзяць па вазе да 20 п. Вадовіцкі калектыў таксама мае значныя дасягненьні; селянін там можа шмат чаму навучыцца.

Савецкая Беларусь, №243 (2431) Субота 20-га кастрычніка 1928 г.