Жыткавіцкая рыбная гаспадарка. ПЛУГ №12 Сьнежань, Менск-1925


Жыткавіцкая рыбная гаспадарка (Людзяневіцкая лясная дача, Жыткавіцкага раёну, Мазырскай акругі) знаходзіцца на адлегласьці 6 кіл. ад Палескай чыгункі і 20 кіл. ад м-ка і ст. Жыткавічы.
Па велічыні яна зьяўляецца трэцяй гаспадаркай у сьвеце і была вельмі добра абсталявана. У склад гэтай гаспадаркі ўваходзіць 56 сажалак з агульнай плошчай 1000 дзес. Усе сажалкі дзеляцца на наступныя групы:

1. Нерастныя, у якія ў палове траўня пускаюць рыбу для нераставаньня. Такіх сажалак 24, агульная плошча іх 5 дзес.
2. Вырастныя - адна сажалка 1-га парадку, плошчаю 30 дзес., у якую пускаюць малую рыбку праз 2 тыдні пасьля выхаду яе з ікры і 1 сажалка 2-га парадку (плошчаю 80 дзес.), у якую праз 3 - 4 тыдні пускаюць малую рыбку з сажалкі 1-га парадку.
3. Выкормныя - у іх пускаюць рыбу на другім годзе жыцьця. Такіх сажалак 14 з плошчаю 880 дзес.
4. Зімавальныя - у якіх рыба зімуе. Такіх сажалак 18 з плошчаю 5 дзес.
Гэта гаспадарка збудавана быўш. памешчыкам Агаркавым для разьвядзеньня галіцыйскага карпа. Яна начала працаваць з вясны 1915 г.

Абсталяваньне сажалак і пабудова неабходных будынкаў каштавалі 150.000 руб. Вясною 1916 г. было прадана 2.000 пуд. карпаў за 20.000 руб., а ў 1917 годзе было прадана 5.450 пуд. рыбы за 56.000 руб.
Гадавы прырост рыбнага мяса ўсяе гаспадаркі вызначаўся на 12.000 пуд., а агульны прыбытак - у 120.000 руб., чысты-ж прыбытак мог быць 100.000 руб.

У 1918 годзе ўсе сажалкі былі разбураны і ў такім стане заста¬вался да вясны бягучага году.

З 1 траўня г. г. Наркамзем пачаў адбудоўваць гэту гаспадарку і цяпер ужо адбудованы дзьве нерастных сажалкі, плошчаю 3 дзес., 1 вырастная. сажалка, плошчаю 30 дзес., адна выкармная сажалка, пло¬шчаю 80 дзес., і два зімавальнікі плошчаю 1 дзес.

5 чэрвеня ў нерастныя сажалкі былі пушчаны 3 вытворнікі галіцыйскага карпа, ад якіх маецца маладняк. У працягу лета ён быў у вырастной сажалцы 1-га парадку. У другой палове кастрычніка (16-30) маладняк пушчан у зімавальнік.

Ня гледзячы на позны нераст і халоднае лета, вышла 110.000 шт. карпаў-сёлетак. Іх вага 5.500 кілёгр., або 50 грам. у сярэднім. на штуку.

Найменшая продукцыйнасьць гэтай гаспадаркі бывае 183 кілёгр. з дзес., кошт якіх раўняецца 73 руб. Прырост пушчаных у гэтым годзе карпаў к вясьне 1926 г. будзе каштаваць 12.000 руб.

Лесасека, на якой знаходзяцца сажалкі, магла-б даць ня больш 1.500 руб. гадавога прыбытку. Агульны-ж гадавы прыбытак ад рыбнай гаспадаркі пры сучасных нізкіх ценах на рыбу можа быць 73.000 руб., а нормальна і да 100.000 руб. 3 гэтай сумы каля 15.000 руб. атрымае насельніцтва за працу на рыбалоўных угодзьдзях.

Жыткавіцкая рыбная гаспадарка паказвае, як можна здабываць найбольшыя выгады ад дрэнных у сельскай гаспадарцы зямельных угодзьдзяў.

Тарасаў.



ПЛУГ №12 Сьнежань, Менск-1925