Жалезная руда на Мазыршчыне. А.Я.Крукоўскі. НАШ КРАЙ № 8-9 (11-12) 1926 г.



Калі пераглядзець па справачніку назвы залюдненых пунктау па Мазыршчыне, дык выявіцца, што шмат з ix паходзіць ад кораню „руд“, а найбольш будуць - то Рудня, то Есіпава Рудня, то Рудня Скрыгалоўская, то Новая Рудня, то Еўтушкавіцкая Рудня i г. д. У кожным раёне, за выключэньнем Азарыцкага i Тураўскага, ёсьць 2-4 вёскі з назвай „Рудня“ (Азарыцкі i Тураўскі раёны маюць па аднэй в. Рудня). Усяго па акрузе налічваецца 22 вёскі з назвай Рудня, 1 в. - Падрудня, 1 в. - Руданька, 1 в. - Руда i 6 в. з назвай ад кораню „руд“, як, напрыклад: Рудуска, Рудоўка, Рудакоп i г. д. Гэта належыць да буйнейших залюдненых пунктаў, выключыўшы адгэтуль невялікія пасёлкі, аднадворныя хутары, сярод якіх таксама ёсьць з назвамі „Рудня“. Лік залюдненых пунктау з назвай „Рудня“ i паходзячай ад кораню „руд“ (ix усяго 31) у вадносінах да агульнага ліку насельных пунктаў па Мазыршчыне (ix 1.481) складае 2,09 проц., у той час як іншыя аднолькавыя назвы больш 4-х разоў на акрузе не сустракаюцца. Гэткая распаўсюджанасьць назвы „Рудня“ не зьяуляецца выпадковай, а паходзіць ад слова „руда“, якой на тэрыторыі Мазыршчыны значная колькасьць. Разумеецца, што ня ўсе месцы, дзе сустракаецца руда, абсьледваны.
 
У Мазырскім раёне жалезная руда знойдзена сялянамі пры ка­паньні канавы каля сялібаў в. Рэдзька Мялешкавіцкага сельсавету. Яна залягае тут на глыбіні да 0,7 мэтра у балоціне, месцам заросшай алешнікам. На працягу даўжыні 1 кьлёмэтру i ўздоўж пракопанае канавы сустракаецца руда, слой якой да 1,6 дэцымэтра таўшчынёю.
 
Сяляне в. Рэдзька апавядаюць, што калісьці на памянёнай балоціне руда капалася і адвозілася на гуту ў Млынок, якая знаходзіцца каля самых Мялешкавічаў. Аб існваньні гуты у Млынку вестак пэўных няма. За тое, бясспрэчна, гута была на адлегласьці 0,5 кілёмэтра ад в. Малы-Бокаў, Міхалкаускага сельсавету, Слабадзкога раёну па правы бок дарогі, якая вядзе з М.-Бокава ў Міхалкі. Каля невялікае рачулкі, што працякае праз гнілую балоціну, ёсьць насып, даужынёю да 21 мэтра i шырынёю да 8,5 мэтра. Увесь курган усеяны жужалем, які утварыуся ад пераплаукі руды. Старажылы апавядаюць пра руіны б. тут раней заводу, які належаў пану Талстому, але самога за­воду не памятаюць.
 
У суседнім Пятрыкоўскім раёне жалезная руда знойдзена каля в. Аголіцкай Рудні, Пасад-Капцэвіцкага сельсавету, каля в. Скалодзіна, Глініцкага сельсавету i каля в. Глініцы, таго-ж сельсавету, у вадлегласьці 1,5 кілёмэтра, каля дарогі ў в. Балажэвічы, Мазырскага раёну.
У Капаткевіцкім раёне жалезная руда знойдзена каля в. Руданькі (Белкі), Капаткевіцкага сельсавету.
 
У Азарыцкім раёне пласт руды, таўшчынёю да 1,2 дэцымэтра, агаляецца на беразе рэчкі Уны, каля в. Хамічоў, таго-ж сельсавету, а на 0,25 кілёмэтра ад в. Яутушкавіцкае Рудні (на карце яна завецца Яутушкавічы), таго-ж сельсавету, на беразе р. Уны, у тым месцы, дзе яе перасякае шлях з в. Давыдаукі у м. Азарычы, была калісці гута, на якой пераплаўлялася жалезная руда. Гэтую руду капалі у 2 кілёмэтрах ад в. Карані, таго-ж сельсавету, Азарыцкага раёну, на балоце Чарнетаў. Старажыл Яутушкавіцкае Рудні Сьцяпан Прус памятае, як гадоу 56 таму назад быу яшчэ будынак гуты, а матка яму расказвала, што на заводзе выцягвалі з жалеза шыны на колы i сашнікі для сох. У в. Людвінаўка, Еутушкавіцкага сельсавету, нядауна памёр быўшы рабочы гуты, якому кавалкам гарачага жалеза выпекла вока у часе працы на гуце.
 
У Нараўлянсім раёне жалезная руда ёсьць каля в. Дзямідаўская Рудня, Дзямідаўскага сельсавету. Тут-жа гадоу сорак таму назад была i гута па выплаўцы з руды жалеза. У мясцовасьці каля быўш. гуты жыве 15 сем'яу быўш. рабочых гуты, якія i прозьвішча маюць - Рудніцкія. Паводле апавяданьняў быўшых рабочых, на гуце выраблялася ў дзень толькі 15 пудоў жалеза.
 
У Каленкавіцкім раёне жалезная руда знойдзена каля канавы Вёдрыч, на востраве Сытнае, на глыбні да 1 мэтра, але шмат жалезнае руды было i цяпер ёсьць каля в. Есіпавай Рудні (на картах яна завецца Восіпавай Рудняй), Зеляноцкага сельсавету. 3 жалезнае руды тут зроблены насып дарогі каля мосту, дарогі, вядучай у в. Гародчыцы i на станцыю Гародчыцы, Падольскае чыгункі. Старажылы в. Eсіпавай Рудні апавядаюць, што калісьці тут руду капалі i вазілі на прыстані ў Мазыр i Рачыцу, а адтуль ужо руду адвозілі нібыта у Харкаў, i што руды было вывезена да 700 тысяч пудоў. Усё гэта было гадоў каля сарака таму назад. Ці была тут гута па выплаўцы з руды жалеза - ня выяўлена, але-ж магчыма, што, апрача капаньня, тут вялася i яшчэ нейкая праца над рудою. Аб гэтым можа сьведчыць, здаецца, наступны факт: у 1925 годзе на гародзе гр-на в. Есіпавай Рудні, Лукаша Казюкова, была знойдзена жалезная сякера, маючая форму калуна, вагою у 3 пуды i 10 фунтаў, якая выпадкова не магла тут апынуцца.

А. Крукоўскі

НАШ КРАЙ № 8-9 (11-12) 1926 г.