Мэліорацыя на Мазыршчыне ў 1925 г. ПЛУГ №1 Студзень, Менск-1926
У гэтым годзе Беларускі ўрад пашырыў мэліорацыйныя працы ў рэспубліцы, у тым ліку і на Мазыршчыне.
Мазыршчына
па сваім
глебавым
і
кліматычным умовам адрозьніваешіа ад другіх
акруг
Беларусі. На 43 проц. яе паверхня забалочана, а на 12 проц, пад пяскамі;
знача,
55 проц. плошчы зямлі патрабуе грунтоўнага палепшаньня, ня кажучы ўжо
аб
апошніх
добрых
землях, як іх завуць памясцоваму, якія на
ўсе
100
проц. таксама патрабуюць с-г. палепшаньняў.
Лясістасьць, забалочанасьць, дрэнныя шляхі зносін, вялікая адлегласьць ад экономічных цэнтраў, кажуць нам аб некаторай асаблівасьці быту сялян.
Лясістасьць, забалочанасьць, дрэнныя шляхі зносін, вялікая адлегласьць ад экономічных цэнтраў, кажуць нам аб некаторай асаблівасьці быту сялян.
Асушэньне балот, замацаваньне пяскоў, павінны стварыць для сельскай гаспадаркі лепшыя ўмовы разьвіцьця яе таварнасьці і паслабленьня зямельнай цеснаты. Аб гэтым нам сьведчаць тыя працы, якія зроблены ў гэтым годзе, галоўным чынам, за сродкі дзяржавы па рамонту магістральных каналаў – Найда-Бялеўскага ў Жыткавіцкім раёне, Прыбалавіцкага і Нерасьнянскага - у Лельчыцкім.
Першы канал капаны яшчэ ў 70 гадох мінулага стагодзьдзя; ён упадае ў раку Прыпяць і дзякуючы яму асушана 50.000 дзес. балота (у раёне возера “Князь”). Канал гэты сёлета правілі і ачышчалі на працягу 12 вёрст. Калі пачалі рамонт, то мясцовае насельніцтва ахвотна ўзялося за мэліорацыйную працу на сваёй зямлі, якая знаходзілася каля каналу. Вынікам гэтага ёсьць організацыя 4 мэліорацыйных таварыстваў на плошчы 1.200 дзес. з 725 сябрамі. Таварыствамі ўжо зроблена праца па складаньні проэкту асушэньня і карчаваньня.
Другія каналы праходзяць праз вялікія лясы на працягу 10 вёрст да рэчкі Ўборці (прытоку Прыпяці). Па іх сплаўляюць лес і ў іх-жа спускаюць ваду з балот абшарам у 20.000 дзес. У гэтым годзе зрабілі рамонт гэтым каналам на працягу 20 вёрст (каштаваў 28.000 руб.). Бліжэйшае насельніцтва прымала ўдзел у гэтай працы, каб палепшыць свае землі. Тут былі організаваны 3 мэліорацыйных таварыствы на плошчы 1000 дзес. з 50 сябрамі. Гэтыя таварыствы ўжо пачалі працаваць. Але тэта праца яшчэ не праводзіцца на тых вялікіх балотах у раёне памянёных 3 каналаў, якія патрабуюць мэліорацыйных палепшаньняў. Знача, заданьні зямельных органаў, мэліоратараў і агрономаў зацікавіць насельніцтва ў гэтай працы і паказаць на практыцы, што гэтым можна палепшыць сваю дрэнную зямлю і гаспадарку. Гэта праца павінна праводзіцца ня толькі ў азначаных раёнах, але і па ўсёй акрузе.
Зробленая мэліорацыйная праца на Мазыршчыне ў гэтым годзе наказала, што сяляне таксама праводзяць мэліорацыю на сваіх землях, дзякуючы дзяржаўнай паказальнай мэліорацыі, якую трэба пашырыць асабліва на Мазыршчыне. Тады мы можам сказаць, што з пашырэньнем дзяржаўнай мэліорацыі будзе пашырацца і мясцовая мэліорацыя, якая дасьць магчымасьць асушыць Мазырскія балоты.
І. Ц.
ПЛУГ №1 Студзень, Менск-1926