Мяняецца твар зямлі. Шляхі Каляктывізацыі №1, 1930 г.

 

Мяняецца твар зямлі.
(Аб калгасе імя газэты „Зьвязда“, Мазырскае акругі).

Цяжка жылося беднаце і серадняком вёскі Насовічы. Зямлі было мала, ды і тая параскідана ў 15 кавалках, на адлегласьці аж да 18 кілёмэтраў ад вёскі. Панавалі — абшарнік, у якога беднякі адраблялі за землю, поп з царквой і манаполька. Кастрычнік прагнаў абшарніка і зьнішчыў манапольку. Засталіся — самагон ды поп з царквой.

Актыў і праўленьне калгасу імя газ. "Звязда"

Зямельнае гора нібыта разьвязалі ў 1923 г. сталыпінскім земляўпарадкаваньнем. На 280 двароў было ўтворана 229 хутароў і два пасёлкі. У гэтым нашлі выгоду, але ня ўсе. Заможнікі атрымалі па 30 — 40 гектараў зямлі і пачалі акулачвацца. А бедната так і засталася гібець, бо то-ж было кулацкае земляўпарадкаваньне, якім кіраваў кулак Акуліч.
І так расьлі на сталыпіншчыне “савецкай” два лягеры—кулак і бядняк да 1929 г. Але камуністычная партыя і савецкая ўлада рабілі справу пабудовы шляху да сацыялізму. Калі ў 1924 г. на ўсю вёску ў 280 двароў было 2 газэты, дык у 1929 г. іх ужо маецца 198, або на 1/2 двары адна газэта.
У дзень калектывізацыі мінулага году 33 беднякі арганізавалі калгас
імя газэты “Зьвязда”. За 1 месяц працы ён вырас у калгас-волат на плошчы 4.500 гектараў, у якіх аб'ядналіся 250 гаспадарак.
Толькі нягоднае адсеяна ад калгасу (35 двароў), якім дана плошча па-за калгасам. Культуздым у калгасьнікаў заўважваецца нябывалы. Людзі нібы перарадзіліся, пацягнула іх да новага жыцьця. У школу на двух настаўнікаў вучыцца 150 дзяцей. На лікпункт да іх-жа зьявілася 120 чалавек мужчин і жанчын. На агульным сходзе17 кастрычніка, адназгодна, месца былога, нядаўняга дурману — царкву, вырашяна перадаць пад клюб. 3 якім захапленьнем сотні новых людзей—калгасьнікаў, з адноўленым сьветапоглядам, 6 лістапада слухалі ў новым клюбе, устаноўленае за сродкі ячэйкі бязбожнікаў — радыё. Грымела музыка духавога аркестру чыгуначнікаў станцыі Каленкавічы, якія прыехалі на змычку ў вёску. І соценныя хвалі, сапраўдна сьвятошна апранутых людзей 7 лістапада залілі вуліцу.

Абед у дзень калгаснага сьвята

Сотні людзей навакольных вёсак зьявіліся на каляктыўнае сьвята. Калгасны абед больш як на 100 асоб быў прикладным паказчыкам новага жыцьця — камўнальнага харчаваньня. Парвалася рэлігійнае пута. Беспрацоўны поп кінуў бязбожную вёску-калгас і пераехаў у суседнюю, больш цямнейшую, в. Замосьце, абдурваць “цемень”, пакуль і адтуль яго ня выштурхне новае жыцьцё. Маўклівыя ў былым сьцены царквы зараз грымяць ад дакладаў, пралетарскіх сьпеваў і музыкі па радыё.
Мяняецца твар зямлі і чалавека, пачынаецца новае, культурнае жыцьцё батрацкай і бядняцка серадняцкай часткі сялянства БССР, аб'яднанай у каляктывы, да якога належыць і калгас “Зьвязда”.

С. Хваёвы.