Чырвоны Араты. Шляхі Каляктывізацыі №3, 1930 г.

 

Чырвоны Араты
(Капаткевіцкі раён, Мазырскае акругі)

Калгас "Чырвоны Араты" арганізаваны ўвесну 1929 г. Спачатку праца ішла памаленьку ўперад. Але ўздым працы пачаўся ў дзень "Ураджаю і Калектывізацыі", калі ў калгас уступіла шэраг новых сяброў. Неўзабаве ў калгас увайшла і рэшта бядняцка-серадняцкага сялянства в. Колак. Да 25-га студзеня г. г. стала ў ім болей чымся 200 гаспадарак. Праўда, шмат прышлося папрацаваць партыйнай ячэйцы, але ў выніку створана магутная гаспадарка. Ужо першыя крокі працы гэтае гаспадаркі паказваюць, што аб'яднаньне дасьць шмат карысьці сябром калгасу. Калі закончылася суцэльная калектывізацыя вёскі, дык адразу наладзілася і агульная праца. На першым-жа сходзе вырашылі абагуліць насеньне і пабудаваць кузьню. Кузьню зрабілі на чатыры горны, зьвязьлі ў яе прылады вясковых кавалёў. Кавалі зараз-жа пачалі працу па рамонту плугоў, барон і інш. с.-г. інвэнтару.

Новая кузьня калгасу "Чырвоны Араты"

Абагуленае насеньне ачысьцілі да 25/1-30 г. 3 жывёлы абагулены маладняк (жарабяты і цяляты) і коні. Каровы, з прычыны хутарскай сыстэмы, пакуль што заставілі ў карыстаньні кожнага калгасніка. Але бедняком, у каго ня было зусім каровы, пастанавілі даць па 1 дойнай карове, каб у кожнага было малако. Гэтак каровы прабудуць толькі да вясны, а вясною яны будуць пастаўлены ўсе ў агульны хлеў. Зроблена таксама абагульваньне пчол. На весну пчолы з калод будуць нерагнаны ў рамовыя вульлі.

Вызначаную дзялянку лесу вывезьлі пасьля пастановы за 2 дні. Калгас "Чырвоны Араты"

Па атрыманьні намёткі на вывазку прызначанае колькасьці драўніны па лесанарыхтоўцы, калгасьнікі зараз-жа вылучылі 50 проц. цягавае сілы і накіравалі ўсіх прызначаных на другі-ж дзень.

Каапэрацыя вес. Колак, Мазырскай акр., якая выканала заданьне па збожжу на 200%

Праца калгасьнікаў з першых дзён разьмеркавана па паасобных галінах. Па кожнай працы выбраны загадчык, які кіруе ёю і адказвае перад праўленьнем калгасу за яе выкананьне.
Акрамя гэтага, калгас пастанавіў пачаць кармленьне сьвіней для ўбоя (сто кабаноў).

Гроншы, якія знойдзены ў скрынках у час аддачы царквы веруючымі пад клюб. Грошы зданы ў задатак на трактар для калгасу.

Адзін з недахопаў у працы калгасу, гэта адсутнасьць агранамічнага кіраўніцтва, якога ня было з кастрычніка месяца па люты. Гэтым становішчам надта нездаволены калгасьнікі, бо ёсьць некаторыя працы, дзе неабходна каб быў аграном, а яго няма. Трэба Акркалгассаюзу паклапаціцца аб гэтым і даць указаньне Райкалгассаюзу, каб было наладжана агранамічнае кіраўніцтва ў калгасах.

Л. Ф. Мірановіч