Які даецца напрамак далейшага разьвіцьця савецкіх гаспадарак на Мазыршчыне. Шляхі Каляктывізацыі №1, 1930 г.

 

Які даецца напрамак далейшага разьвіцьця савецкіх гаспадарак на Мазыршчыне.

Мазыршчына на 1929-30 год вызначыла значнае ўзбуйненьне савецкіх гаспадарак, а менавіта: з 8000 га да 21000 га. 3 другога боку — у мэтах найбольш поўнага і сваечасовага задавальненьня мясцовай прамысловасьці адпаведнаю колькасьцю сыравіны і забясьпечаньня працоўных прадуктамі харчаваньня, выклікаецца неабходнасьць правядзеньня суровага плянавага рэгуляваньня вытворчай дзейнасьці савецкіх гаспадарак, што магчыма ажыцьцявіць толькі пры ўмовах вызначэньня спэцыялізацыі і напрамкаў вядзеньня гэтых гаспадарак.
На Мазыршчыне ў гэтых адносінах ужо штокольве робіцца. Што прымалася там пад увагу пры вызначэньні напрамку кожнай савецкай гаспадаркі? А вось што: а) напрамак сельскай гаспадаркі таго ці іншага раёну, б) суадносіны паміж зямельнымі ўгодзьзямі ў гаспадарках, в) глебавыя ўмовы, г) рынак, д) попыт, е) шляхі зносін і г. д.
На падставе гэтага ўводзяцца напрамкі вядзеньня саўгасаў па асобку наступныя: Па саўгасах “Слабада” Калінкзвіцкага раёну і “Дабрынь” Каралінскага раёну на падставе пастановы Эканамічнае Нарады пры СНК БССР ад 29 жніўня 1929 г. гэтыя саўгасы ўключаны ў склад дзяржаўнай племянной культуры па буйнай рагатай жывёлы. Адначасна з гэтым, прымаючы пад увагу пабудову ў горадзе Мазыры прадпрыемства па пераапрацоўцы сьвініны, а таксама шпаркага разьвіцьця сьвінагадоўлі, —  уключаецца дадаткова ў напрамак па саўгасу “Дабрынь” матачнага сьвінагадавальніка буйнай ангельскай пароды, і па саўгасу “Слабада” прамысловай сьвінагадоўлі.
У саўгасе “Канстанцінава” Капаткевіцкага р., уякім ёсьць значныя зямельныя ўгодзьдзі (698 га, з якіх 215 га пахаці) і пры пабудове буйнай электрычнай станцыі сельскага тыпу, выклікае крайнюю неабходнасьць узбуйненьня гаспадаркі, што часткова ўжо і праводзіцца ў жыцьцё — прырэзваецца 1200 га няўжытковых зямель каля в, в. Paг і Івашкевічы. Глеба тут легка пясчаная з месцамі выдуваемых пяскоў. Для таго, каб больш правільна арганізаваць гаспадарку трэба прырэзаць да саўгасу балотны масыў Курыцігскага балота плошчаю 1000 га, якая па характеру расьліпнага акрыцьця зьяўляецца мохавым (гіпнавым) балотам, на якім, у зьвязку з тым, што раней была пракапана магістральная канава, пры адносна невялікіх затратах сродкаў магчыма стварыць плошчу прыдатную для пасеву канапель і часткова скарыстаць, як найлепшую сенажаць. Пры такім становішчы пры ўмове абяднаньня ўсіх прырэзваемых вучасткаў у адну гаспадарку, напрамак вядзеньня апошняй па саўгасу “Канстанцінава” мажліва вызначыць ухіл лубінава-бульбіна-канапляны.
Саўгас “Скрыгалава” арганізаваўся ў 1928-29 г., як саўгас лубінавы. Ён мае ўсёй зямлі 1912 га, пахаці 850 га, з якой 450 га можна араць зараз, і 162 га сенажаці. Улічваючы вялікія запатрабаваньні ў сыдэрацыйным насеньні — трэба гэты саўгас узбўйніць шляхам прырэзкі няўжытковых зямель в.в. Лешня, Белая і г. д. каля 1000 га, пакінуўшы за гэтым саўгасам лубінавы напрамак.
Саўгас “Ліпава”, як старая гаспадарка, у свой час была вельмі абрэзана, а таму налічча зямельных угодзьзяў не вялікае: пахаці 234 га, сенажаці 207 га і лесу 226 га. Прымаючы пад увагу пабудову буйнага крухмальнага заводу, прырэзку вялікага балотнага масыву да 8000 га і вельмі спрыяючыя суадносіны паміж пахацьцю і сенажацьцю, пры спрыяючых шляхох зносін (чыгунка ў 5 клм.) — напраўленьне даецца прамысловае, з прадукцыйным жывёловодзтвам буйнай рагатай жывёлы і прамысловай сьвінагадоўлі.
У Петрыкаўскім раёне маецца саўгас “Камаровічы”, які мае бровар, пахаці 229 га сенажаці 741 га (балотнай), лесу 145 га і хмызьняку 40 га. Добрыя зямельныя суадносіны, налічча прадпрыемства — выклікае неабходнасьць дачы ўхілу гэтай гаспадарцы прамысловага, з прадукцыйным жывёлаводзствам буйнай рагатай жывёлы і сьвінагадоўлі. У гэтым-жа раёне ёсьць саўгас “Дуброва”, які мае невялічкую плошчу зямлі. між іншым мае штучныя пруды, добрыя суадносіны паміж пахацьцю і сенажацьцю, таму яму надаецца жывёлаводны напрамак з прадукцыйнай буйнай рагатаю жывёлаю і поплеч з гэтым і рыбаводны. Саўгасу-ж “Дарашэвіч”, таго-ж раёну, выходзячы з наяўнасьці сельска-гаспадарчых, глебавыхі інш. умоў, як вадзяныя шляхі, блізкасьць рынку г. Петрыкава, дом адпачынку і г. д„ таксама надаецца жывёлаводчаскі характер і садова-гародні.
Саўгас “Лучыцы”, Капаткевіцкага раёну мае спрыяючыя ўмовы для разьвядзеньня птушкаводзтва і дробнае жывблы (вада р. Пціч, пясок, высокае мейсца, налічча выгулаў і г. д.) даны напрамак вядзеньня птушкаводзтва і дробнага жывёлаводзтва.
Побач з вызначэньнем напрамку далейшага разьвіцьця савецкіх гаспадарак, улічваючы вялікае разгортваньне сацыялістычнага сэктару і неабходнасьць больш поўнага забясьпечаньня гатункавым насеньнем і стварэньня мясцовых пасенных фондаў — бярэцца напрамак на арганізацыю новых савецкіх гаспадарак і ў першую чаргу ў 1929-30 г. будзе арганізавана ў Грабава-Сямоцічах, Петрыкаўскага раёну, з бросавых зямель на плошчы ў 1500 га лубінавая гаспадарка.
Неабходна, каб кіраўнікі савецкіх гаспадарак Мазыршчаны, а таксама і ўпаўнаважаны Бельсельтрэсту, прынялі адпаведныя захады да атражэньня, як у вытворчых праграмах, так і ў плянах вясеньняй пасяўной кампаніі, — усе вось гэтыя напрамкі далейшага разьвіцьця саўгасаў, якія чотка і яскрава вызначаны адпаведнымі органамі.