Больш увагі культурна-бытавой рабоце ў калгасах і камунах. Шляхі Каляктывізацыі №1, 1930 г.


Больш увагі культурна-бытавой рабоце ў калгасах і камунах.

Камуна "Першага Мая" (Жыткавіцкага р., Мазыршчына) арганізавана ў 1929 г. на памешчыцкіх землях з 13 сямей, у якіх дарослых 24 чалавекі.
Цяжка спачатку прышлося батраком і бедняком арганізаваным у гэтую камуну: кулацтва ўсімі спосабамі надрывала яе работу: травіла сенажаці і пасевы, пагражала забойствамі сяброў камуны, прыходзіла ноччу ў камуну з гармошкай пад відам "разам з камунарамі пагуляць" з тым, каб учыніць шкоду камуне. Але камунары сваячасова заўважылі гэта і не дапусьцілі іх у камуну. І зараз на кожным кроку кулацтва агітуе камунараў: "выйдзіце з камуны, вы-ж жывеце ў прымежнай паласе, прыдуць палякі і вас-жа першых пастраляюць". Але камунары ня падаюць духам і ўсё больш і больш разгортваецца работа камуны і вярбуюцца новыя члены.
Поруч з гэтым ёсьць вельмі шмат недахопаў у рабоце камуны: цесната жыльлёвага памяшканьня (адзін маленькі пакой на 14 — 15 асоб).
Дзяцей у калгасе 24 чалавекі, а ясьляў няма, чаму жанчыны нерэгу лярна выходзяць на работу. Рахункаводзтва, з самага пачатку арганізацыі, у камуне не вядзецца, і камунары ня ведаюць свайго гаспадарчага становішча. Мясцовыя прафарганізацыі камуне не дапамагаюць наладзіць справаводзтва.
Палітгурток у весцы ёсьць, але камунары, з-за далёкай адлегласьці, яго не наведваюць. Сельска-гаспадарчага гуртка ў камуне няма. Лекцыі на агратэмы ня чытаюцца, бо ўчастковы аграном Бардоўскі ня хоча вясьці гэтай працы, нават адмовіўся на просьбу старшыні камуны вызначыць памеры кармушак для жывёлы, матывуючы тым, што ў камуне няма канцэнтраванага корму, дык няма для чаго складаць кармушкі: давайце сена, салому і толькі. Сельгаскаапэрацыя адпусьціла пуд гатунковага жыта для закладкі паказальнага вучастку ў камуне, але аграном не дапамог у гэтай працы і жыта засталося непасеяным. Маецца маленькая с.-г. бібліатэчка, але ў ёй вельмі шмат "прышчэпаўскай" і нават стара-абшарніцай літаратуры.
Газэты камунай выпісваюцца, але ня чытаюцца камунарамі.
Мэдыцынскае абслугоўваньне мясцовым фэльчарам і акушэркай здавальняючае. Акрздраўжа з свайго боку ня досыць зьвяртае ўвагі на гэтую справу, напрыклад: удава сябра камуны мае 8-гадовага хлопчыка хворага на сухоты, якога вазілі ў тубдыспансэр, але апошні яго ня прыняў і гэгае дзіця знаходзіцца разам з здаровымі дзецьмі.
Наглядаецца цэлы шэраг бытавых няўрадзіц на глебе ўзаемаадносін паміж мужчынамі і жанчынамі. Усё гэта таму, што сярод камунараў, асабліва жанчын, амаль шго не праводзіцца ніякай выхаваўчай работы. Арганізаваны лікпункт для камунараў, але бяда ў тым, што кіраўніком лікпункту прымацавана быўшая пападзьдзя, якая стала настаўніцай у 22 годзе, пасьля сьмерці яе мужа (папа). Сябры камуны гэтым нездаволены, яны кажуць: —  "ці даўно мы гэтай Рудкоўскай настаўніцы рукі цалавалі, прыносілі мяса, сала, крупы і адзежу мылі, як "матушцы" нашай вёскі, а зараз яна нас выхоўвае. Мы баімося задаць ёй пытаньне на антырэлігійную тэму, бо калі адна камунарка задала пытаньне ці ёсьць бог, дык пападзьдзя пачырванела і нічога не адказала".
Камунаркі абраны ў дэлегацкі пункт, але ён працуе нерэгулярна.
Жыткавіцкі мясцком Мэдыкасантруд узяў шэфства над камунай, але ён да гэтага часу нічым не дапамог камуне ў разгортваньні культбытавой работы. Зараз паабяцаў узяць шэфства Кавэскадрон пагранічнікаў і трэба думаць, што шэф справіцца са сваёй работай.
Антырэлігійная работа ў камуне не праводзіцца, хоць ёсьць вялікая цяга к апошняй. На агульным сходзе камунараў большасьцю галасоў прынята пастанова аб пераводзе дня адпачынку з нядзелі на аўторак.
Адначасова камунары падрыхтоўваюцна да пераходу на бесьперапынны тыдзень.
Наогул у камуне ў сучасны момант больш займаюцца склокамі, разборам і ўладжваньнем непаразуменьняў паміж сабою, і вельмі мала займаюцца пытанннямі вытворчасьці і паляпшэньня работы апошняй: камуна ня ўступіла ў соцыялістычнае спаборніцтва, не праводзіць вытворчых нарад. Вельмі дрэнна абстаіць справа з працоўнай дысцыплінай у камуне: адсутнічае згоджанасьць у рабоце, несваячасовы выхад на работу. Усё гэта спрыяе таму, што жанчыны, вылучаныя для работы на кухні, паміж сабою лаюцца і прыгатаўляюць сьнеданьне не раней 10 — 11 гадзін раніцы. Праўленьне хоць і абгаворвае пытаньне аб працоўчай дысцыпліне, але яго пастановы ня маюць уплыву на сяброў камуны.
Такое становішча камуны сыгналізуе аб тым, што ўсім партийным, прафэсыянальным, савецкім і іншым грамадзкім арганізацыям трэба тэрмінова ўжыць надежныя захады да зьнішчэньня паказаных недахопаў у рабоце камуны. Трэба дапамагчы выканаць намечаныя Акркалгассаюзам, пры абглядзе культ-бытавой работы ў камуне, мерапрыемствы, выходзячы з дырэктыў Агітпропаганды і Бюро Мазырскага АК КПБ(б) і наогул партийных, савецкіх і прафэсыянальных арганізацый па гэтаму пытаньню, як напрыклад: уступленное ў сацыялістычнае спаборніцтва, наладзіць ліквідацыю няпісьменнасьці, прымацаваўшы клясава вытрыманага настаўніка. Арганізаваць і наладзіць работу вытворчых нарад; арганізаваць пры камуне палітычны курток, сыстэматычны выпуск насьценных газэт і разгортваньне самакрытыкі; папоўніць бібліятэку калгасу літаратурай, ачысьціўшы яе ад непатрэбных і нават шкодных кніжак; палепшыць мэдыцынскае абслугоўваньне. Наладзіць разгортваньне аграграматы; палепшыць работу дэлегацка-жаночага сходу. Стварыць спрыяючыя ўмовы для выхоўваньня і стварэньня кадраў патрэбных камуне папаўненьнем шэрагаў партыі за кошт камунараў.
Гэтая работа павінна быць прыстасавана і цалкам накіравана на падняцьце вытворчасьці камунальнай гаспадаркі, а таксама на мабілізацыю вакол камуны ўсёй батрацка-бядняцкай і серадняцкай часткі вёскі, накіроўваючы яе на барацьбу з кулацка-заможнай часткай вёскі, за сацыялістычную перабудову нашай вёскі.

Фрайман