Аб калгасным будаўніцтве на Мазыршчыне. Шляхі Каляктывізацыі №4, 1929 г.


Аб калгасным будаўніцтве на Мазыршчыне.

Ня гледзячы на тое, што савецкія, прафсаюзныя і некаторыя раённыя партыйныя арганізацыі Мазырскай Акругі да апошняга Пленуму ЦК КП(б)Б не зварачалі дастатковай увагі справе каляктывізацыі сельскай гаспадаркі, Сталыпінска-Прышчэпаўская сыстэма хутароў, зыходзіць з сваей арэны. У Мазыршчыне мы маем, як і ў другіх акругах, шпаркі тэмп каляктывізацыі. Калі на 1-е лютага 1929 году па ўсёй акрузе было 52 калгасы, на 15-е верасьня г. г. усіх каляктыўных гаспадарак налічваецца 132, што складае 130 проц, узросту.
Партыйнае кіраўніцтва ў калгасах не забясьпечана. У мінулым годзе ў 52 калгасах было 32 сябры і кандыдатаў КП(б)Б, цяпер мы маем у 132 калгасах усяго 63 сябры і кандыдатаў КП(б)Б, якія ня могуць яшчэ ўзяць на сябе кіраўнічую працу ў буйных каляктыўных гаспадарках.
Характерна тое, што калі раней максимальная плошча пад калгасамі была ад 300—500 гектараў, дык цяпер арганізоўваюцца калгасы ад 1500—2000 гектараў. Некаторыя сельсаветы, праўда, яшчэ адзінкі пераходзяць на суцэльную каляктывізацыю (Даманавіцкі с.-с. Калінкавіцкага раёну).
Акруговыя арганізацыі, ня гледзячы на шэраг дырэктыў АК КП(б)Б, яшчэ няўважліва адносяцца да справы каляктывізацыі, а па іх прыкладу, працаўнікі сельсавету, спэцыялістыя-аграномы, лясьнічыя і земляўпарадкавацелі.
Калі ў яўрэйскім каляктыве "Фаруйс" Каралінскага раёну ў лясным вучастку, адведзеным пад калгас, было зрублена 3 дубцы і некалькі сасёнак на месцы пабудовы жыльлёвага памяшканьня, за гэту справу бяздушныя бюракраты з лясьніцтва аштрафавалі арцель на 130 р. Гэта справа яшчэ цягнецца, але, падумайце, перадана на вырашэньне АВК.
Старшыня Прудкоўскага сельсавету адкрыта выступав супроць каляктыву "Сіла" Калінкавіцкага раёну. Пасьля таго ўжо, як земляўпарадкавацель адбіў зямлю для калгасу, сяляне выехалі яе заворваць, з мэтай перашкодзіць калгасу ў пасяўной кампаніі і севазвароце, а сельсавет да гэтага часу ня прымае ніякіх мер.
У Мазыршчыне маецца і права-апартуністычная Кандрацьеўшчына. Пры складаньні пляну васеньняй пасеўнай кампаніі Тураўскія цьвёрдалобыя аграномы-чыноўнікі прыслалі ў Раённы Выканаўчы Камітэт на зацьверджаньне плян з наступнай цытатай — У сілу мелказямельля, гістарычных, эканамічных і бытавых умоў раёну немагчыма арганізацыя буйных калгасаў у Тураўскім раёне. Контррэвалюцыйная па сутнасьці тэорыя, адбіваючая настрой кулацкай часткі вёскі, пацярпела паражэньне і ў раёне ўжо маецца чатыры калгасы ад 150—300 гэкт.
Па некаторым калгасам у тэтым годзе маецца значная колькасьць таварнай садова-гароднай прадукцыі, якая, згодна заключаным гэнеральным дагаворам паміж Акркалгассаюзам і Акрсельсаюзам, павінна збывацца апаратам апошняга, але-ж на мясцох (у калгасах) гэтая прадукцыя ў тэрмін ня прымаецца і вымушана прападаць або збывацца на приватны рынак.
Тары, якую Акрсельсаюз павінен загатаўляць у дастатковай колькасьці, калгасы ня маюць і зачастую вымушаны па некалькі раз езьдіць на склады Акрсельсаюзу на адлегласьці 35-60 вёрст.
Пры такой пастаноўцы работы вызначаныя па заключаннаму гэнеральнаму дагавору 15 проц, камісыйнай узнагароды у карысьць Акрсельсаюзу законна выклікаюць нездавальненьне з боку калгасаў. Па гэтаму цэнтральныя каапэрацыйныя савецкія органы павінны ў бліжэйшы час гэта пытаньне пераглядзець, бо дагавор для калгасаў зьяўляецца кабальным.
Назіраюцца моманты бюракратычных адносін да заявак калгасаў на машыны і інвэнтар з боку Акрсельсаюзу. Калі Людзеневіцкі калгас запрасіў трыер для зернавых культур, яму выслалі канюшынны трыер.
Калгас “Чырвоны Баец” зрабіў заяўку на дзіскавую сеялку, яму прислалі сашніковую. Гэта толькі некалькі эпізодаў з адносін Акрсельсаюзу да справы каляктывізацыі.
Пасяўная кампанія знаходзілася над пагрозай зрыву. Калгасы сваё палепшанае насеньне па распараджэньню Акркалгассаюзу аддалі сялянству. Па акруговаму пляну Акркалгассаюз павінен быў атрымаць ад Белсельтрэсту зярна III-й рэпрадукцыі ў колькасьці 1.746 цэнтнераў, а атрымаў усяго 1.215, з прычыны чаго некаторыя калгасы засталіся без насеньня, але за гэту справу ўзяліся органы ДПУ і Пракуратуры.
Лясы мясцовага значэньня яшчэ поўнасьцю знаходзяцца пад загадам сялян, з серадняцка-кулацкімі вёскамі. У калгасах лясоў мясцовага значэньня покуль што няма. Калгасы адчуваюць вялікую патрэбу ў будаўнічых матар'ялах, які.мі яны ў дастатковай ступені не задавальняюцца, з прычыны чаго вымушаны рабіць самавольныя парубкі.
Самай моцнай формай каляктыўных гаспадарак у Мазыршчыне зьяўляецца сельска-гаспадарчая арцель. 3 усяго ліку 132 калгасаў у акрузе мы маем 128 арцеляй і 4 камуны. 
Склад калгасаў, за некаторымі выпадкамі, пачынае замацоўвацца. і пашырацца за лік новых сяброў.
За апошні час, як ніколі, з боку батрацтва, вясковай беднаты і сераднякоў маецца вялікая цяга да ўступлепьня ў калгасы.
У некоторых калгасах у архівах знаходзяцца пачкі заяў аб приёме ў сябры калгасу, але за адсутнасьцю крэдыту на будаўніцтва і жыльлёвых памяшканьняў шмат калгасаў ня прымаюць заяў, у выніку чаго вытвараюцца чаргі.
Маюцца выпадкі, калі некаторыя калгасы, як, напрыклад, арцель "Міна" Калінкавіцкага раёну ўзяла курс на ізаляцыю ад беднаты і крэдыты, адпушчаныя ёй, не жадае скарыстаць на жыльлёвыя будынкі для новых сяброў арцелі. Павялічваючы свае паявыя і ўкладныя сродкі, што ўтварае стимул выхаду з калгасаў, на нязбытыя яшчэ свае гаспадаркі.
Шпаркае будаўніцтва ў калгасах "Гігант", "Чырвоны Сьцяг" Пятрыкоўскага раёну затрымліваецца недахопам будаўнічых матар‘ялаў: цэманту, ліставога жалеза, лясных матар'ялаў, якія, адпушчаюцца ляснымі органамі вельмі дрэннай якасьці і з далёкіх ад калгасаў дзялянак (40—50 км.).
Бяднейшыя калгасы, якія склаліся з батрацтва і беднаты, як “Чырвоны Партизан” і іншыя, ня маюць дастатковага крэдыту для пабудовы жыльлёвых будынкаў, а зіма ўжо на насу.
Майстэрні па рамонту сельска-гаспадарчых машын і арудзьдзяў не забясьпечаны прыладамі і гатунковым жалезам, што бязумоўна, да некаторай ступені перашкаджае ходу пасяўной кампаніі і падняцьцю ўраджайнасьці.
Большая палова калгасаў недаўкамплектавана рабочий сілай і вымушана доўгі час ужываць на сваёй гаспадарцы наймовую рабочую сілу.
Пры арганізацыі буйных калгасаў адчуваецца вострая патрэба ў цягавай сіле, у першую чаргу ў трактарох, бо ўтрыманьне коняй не зьяўляецца рэнтабельным, асабліва ў буйных калгасах.

У калгасе пасеў зроблен радавым сяўніком.

Культурна-бытавая праца ў калгасах амаль што ня вядзецца. У штатах Акркалгассаюзу да гэтага часу няма яшчэ інструкгара-культурніка.
Дзіцячыя ўстановы, якія былі створаны ў калгасах, 5 ясьляў, з іх 3 сталыя, 3 дзіцячых сады і 5 пляцовак былі ўкамплектаваны кіраўнікамі, толькі што скончыўшымі сямігодкі і непадрыхтаванымі да гэтай працы. Падрыхтоўкай кадраў для калгаснага будаўніцтвд Мазырскай Акругі, акрамя Белкалгассаюзу і Акркалгассаюзу, павінны заняцца ўсе партыйныя, рабочыя, прафсаюзныя і шэфскія арганізацыі.
У калгасах яшчэ ня зжыты клерыкальна-рэлігійныя настроі сяброў.
У нацыянальным яўрэйскім калгасе "Зорка" і "Чырвоны Араты" сьвяткуюць нацыянальныя сьвяты і для выкананьня тэй ці іншай працы, напрыклад, дойкі кароў у пятніцу ўвечары і ў суботу наймаюць жанчын-беларусак, што, бязумоўна, падрывае аўтарытэт калгасаў перад насельніцтвам.    
3 тае прычыны, што калгасы часта знаходзяцца ў далёкай адлегласьці ад населенных пунктаў, ад 2 да 5 км., школы там пакуль-што ня будуюцца і дзеці дашкольнага ўзросту школай не ахоплены. Лікбезаўская праца ў калгасах адсутнічае. Колькасьць няпісьменных за лік приему новых сяброў з сялянства расьце. Акркалгассаюзу ў бліжэйшы час неабходна запрасіць працаўніка-культурніка скласьці плян культурнай працы, зрабіць вучот няпісьменных па ўсёй акрузе і ў тэрміновым парадку дагаварыцца з Акруговай Інспэктурай Нарасьветы, каб у бліжэйшы час пабудаваць сыстэму ліквідацыі няпісьменнасьці, пабудовы новых школ і дашкольнай адукацыі калгасьнікаў.
Шэфскія арганізацыі павінны цэнтр сваёй працы перанесьціў калгасы.
Трэба, каб калгасы на вёсцы зрабіліся гаспадарча-палітычным і культурна-бытавым асяродкам сялянства.
Усе гэтыя моманты трэба ўлічыць Белкалгассаюзу, Мазырскім партыйным, савецкім і каапэрацыйным працаўнікам і выканаць дырэктывы ХVI-й Партыйнай Канфэрэнцыі і Верасьнёўскага Пленуму ЦК КП(б)Б.

Матвеенка.