Яшчэ 80 кіраўнікоў для калгасаў. Шляхі Каляктывізацыі №4-5, 1930 г.
Яшчэ 80 кіраўнікоў для калгасаў
У вёсцы Скрыгалава, Мазырскай акругі, пры Палескай сельскагаспадарчай дасьледчай станцыі, Акркалгассаюз склікаў з шасьці раёнаў 80 асоб для падрыхтоўкі кіраўнікоў для калгасаў.
3 акруговыя курсы кіраўнікоў калгасаў пры Палескай с.-г Дасьледчай Станцыі |
Курсы пачалі працу 20 сьнежня 1929 г. Курсанты ў час вучобы азнаёміліся з усімі с.-г. машынамі, у тым ліку з трактарамі, якія маюцца пры дасьледчай станцыі.
Як вынік курсаў, пасьля трохмесячнае вучобы, высьветлена, што можна скарыстаць 7 таварышоў у аб'ёме куста
41 „ кіраўнікамі калгасаў
11 „ намесьнікамі старшынь
16 „ па розных галінах с.-г. работы ў калгасах.
Пятрыкавец