Пра калектывізацыю ў Ліпаўскім сельсавеце. Шляхі Каляктывізацыі №4-5, 1930 г.
Пра калектывізацыю ў Ліпаўскім сельсавеце
(Калінкавіцкі раён, Мазырскай акругі)
(Калінкавіцкі раён, Мазырскай акругі)
У Ліпаўскім с.-с. арганізавалася 7 калгасаў, але-ж дапамогі гэтым калгасам няма. Бригады, што вылучаліся, толькі рабілі аб’езд вёсак, бралі зьвесткі аб колькасьці ўвайшоўшых сяброў у калгас, практычна-ж працы ніякай не вялі.
Колькі ня пісалі ў куст і РВК, карысьці мала. Нерашуча бяруцца за працу і самі калгасьнікі. Узяць для прыкладу хоць-бы падрыхтоўку да пасеўкампаніі: плугі не адрамантаваны, насеньне хоць і ачышчана, але вельмі дрэнна, абмену насеньнем няма, куст і РВК аб гэтым не клапоціцца. Аграном адзін раз аб'ехаў па калгасах, узяў статыстычныя зьвесткі і больш да гэтага часу ня быў. Ужо трэба рабіць усадзьбу, а як і што будаваць—невядома. Калгасьнікі гуляюць, працы няма. Іншым гэта нягода на руку, гэта тым, што жадаюць разбурыць калгас. Некаторыя калгасы самі парашылі адводзіць усадзьбу. Тут можа здарыцца небясьпека — ці добрае месца яны абралі. Трэба зьвярнуць увагу на адсталыя калгасы, дапамагчы ім.
Селькор Ткач